Алесь Дашчынскі, Менск Падчас перамоваў аб куплі-продажу акцый “Белтрансгазу” ўдалося ўрэгуляваць 31 спрэчнае пытаньне. Першы намесьнік прэм''ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў пра гэта на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі. Ён апавёў пра некаторыя дэталі беларуска-расейскай зьдзелкі.
Радыё Свабода "Газпром" і беларускі ўрад падпісалі таксама Дадатак да Пратаколу па пытаньнях стварэньня сумеснай беларуска-расейскай газатранспартнай арганізацыі і паставак, а таксама транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі ад 31 сьнежня 2006 года. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні кампаніі адносна падпісаньня дамовы куплі-продажу акцый "Белтрансгазу".
Алесь Дашчынскі, Менск Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў пацьвердзіў, што дамова аб продажы акцый “Белтрансгазу” падпісаная.
Радыё Свабода Расейская кампанія “Газпром” і Дзяржкамітэт маёмасьці Рэспублікі Беларусь у пятніцу ўвечары падпісалі дамову аб куплі-продажы акцый ААТ “Белтрансгаз”.
Радыё Свабода У другім паўгодзьдзі Ўкраіна будзе пастаўляць Беларусі электраэнэргію па новых коштах.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менск прыбыла дэлегацыя “Газпрому” на чале з намесьнікам старшыні праўленьня Валер’ем Голубевым. Плянаванага падпісаньня дамовы аб куплі й продажы акцыяў “Белтрансгазу” пакуль не адбылося.
Радыё Свабода У Гомелі на паседжаньні гарвыканкаму аб’яўлена пра банкруцтва акцыянэрнага таварыства “САНТЭП”.
Алесь Дашчынскі, Менск Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў заявіў нашаму карэспандэнту, што сёньня ў Менску не адбудзецца падпісаньня дамовы аб куплі-продажы акцый “Белтрансгазу”.
Радыё Свабода Настолькі зьнізіліся паступленьні нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы сёлета ў студзені-красавіку ў параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году.
Вячаслаў Кулік, Менск На гэтым тыдні ў Слоніме адмовіліся працаваць інструктары аўташкол. Настаўнікі аўтааматараў патрабуюць справядлівай аплаты працы. Тлумачаць, што на сёньня іх сярэднемесячны заробак не перавышае 200 тысяч рублёў. У выніку нярэдка інструктары звальняюцца з працы.
Радыё Свабода Чаму, на вашую думку, бэнзін у Беларусі даражэйшы, чым ва Ўкраіне? На гэтае пытаньне адказваюць аўтааматары з Гомелю.
Радыё Свабода “Белдзяржхарчпрам” прапануе ўвесьці мыты на імпартныя садавіну, гародніну і кансэрвы – пра гэта, як паведамляе "Інтэрфакс", заявіў на паседжаньні Прэзыдыюму Савету міністраў першы намесьнік старшыні канцэрну Анатоль Філонаў.
Віталь Цыганкоў, Менск Чаму бэнзін у Беларусі каштуе даражэй, чым ва Ўкраіне? Ці зьяўляецца цана на нафтапрадукты рынкавай і эканамічна абгрунтаванай? На колькі могуць падвысіцца цэны на паліва да канца году? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваюць у перадачы “Экспэртыза Свабоды” эканаміст Міхал Залескі і кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.
Радыё Свабода Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.
Радыё Свабода 855 мільёнаў даляраў складала сёлета ў студзені-сакавіку адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага балянсу Беларусі – перавышэньня імпарту над экспартам.
Альгерд Невяроўскі, Менск З учорашняга дня літар бэнзіну А-95 у Беларусі каштуе 2200 рублёў. Ва Ўкраіне літар гэтага паліва (у пераліку на беларускія грошы) — 1750 рублёў. Літар А-92 у Беларусі і ва Ўкраіне адпаведна 1930 і 1640 рублёў. Чаму такая розьніца ў цэнах? Гэтае пытаньне людзям на менскім праспэкце Незалежнасьці задаваў наш карэспандэнт.
Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Менску пачынае працу Беларускі прамысловы форум. Яго ўдзельнікі прааналізуюць апошнія тэндэнцыі ў прамысловасьці. У першым квартале, паводле статыстыкі, рост прамысловай вытворчасьці зьменшыўся на 7,6 працэнта. Амаль на 4 працэнты зьнізілася рэнтабэльнасьць.
Ігар Карней, Менск У Беларусі чакаецца падвышэньне мыта на ўвоз легкавых аўтамабіляў. Пра гэта на мінулым тыдні заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Паводле яго, урад такім чынам плянуе зарабіць 15 мільёнаў эўра. Тым часам да канца году ў Беларусі маюць намер пачаць вытворчасьць 2-3 мадэляў легкавых аўто, якія будуць каштаваць 6-7 тысяч даляраў.
Ігар Карней На распараджэньне канцэрну “Белнафтахім” ад сёньня на 5% павялічыліся цэны на ўсе гатункі бэнзіну й дызэльнага паліва. Пры гэтым бэнзін маркі А-95 упершыню перакрочыў гістарычную рысу й стаў каштаваць у эквіваленце болей як даляр за літар — 2200 рублёў. Чым выкліканае чарговае падвышэньне?
Ігар Карней, Менск Ад сёньня чарговым разам падвышаныя кошты на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на аўтазалівачных станцыях.
Радыё Свабода Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Леанід Анфімаў заявіў, што ўрад не прыняў неабходных мераў для мінімізацыі наступстваў для эканомікі росту цэнаў на энэрганосьбіты.
Паводле БелаПАН Дэлегацыя міністэрства харчаваньня Вэнэсуэлы знаходзіцца ў Менску з афіцыйным візытам, мэтай якога ёсьць вывучэньне працы беларускай харчовай прамысловасьці і падрыхтоўкі кадраў для гэтай галіны.
Віталь Цыганкоў, Менск Пра якія нэгатыўныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы гаварылася сёньня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі? Ці магчыма вырашыць новыя праблемы ў рамках старых эканамічных і ідэалягічных падыходаў? Гэтыя ды іншыя пытаньні абмяркоўваюць у перадачы Экспэртыза Свабоды эканаміст Леанід Злотнікаў і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак.
Радыё Свабода, Прага У Кракаве распачаўся энэргетычны саміт, на якім абмяркоўваецца будаўніцтва нафтавага праводу Адэса—Гданьск. У ім бяруць удзел прадстаўнікі Азэрбайджану, Грузіі, Украіны і Польшчы. Аднак адсутнасьць на саміце прэзыдэнта Казахстану Назарбаева можа паставіць пад сумнеў пэрспэктыву нафтаправоду.
Ганна Соўсь, Менск Аляксандар Лукашэнка сёньня правёў нараду паводле вынікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны за першы квартал 2007 году. Ён прызнаў, што пагоршылася праца шэрагу галінаў беларускай эканомікі. Пры гэтым кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што абраны ім эканамічны курс ня зьменіцца. Адной зь першачарговых задачаў Аляксандар Лукашэнка назваў энэргазьберажэньне.
Радыё Свабода На нарадзе па выніках сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны за першы квартал 2007 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што энэргазьбераганьне ёсьць адной з першачарговых задачаў у Беларусі з улікам цяперашняй сытуацыі.
Радыё Свабода Эканоміка Беларусі ў першым квартале ў цэлым разьвівалася ўстойліва. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сёньня на нарадзе аб выніках сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны за першы квартал і выкананьні прагнозу на 2007 год
Радыё Свабода Пакуль не будуць створаны роўныя ўмовы для суб''ектаў гаспадараньня Беларусі і Расіі, падстаў для стварэньня валютнага саюза паміж дзьвюма краінамі няма. Пра гэта 10 мая на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску заявіў старшыня праўленьня Нацыянальнага банка Беларусі Пётар Пракаповіч.
Радыё Свабода
Радыё Свабода 10 траўня старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пятро Пракаповіч паведаміў, што стварэньне грашовага саюзу з Расеяй праз увядзеньне расейскага рубля “перанесена на няпэўны тэрмін”. Ён падкрэсьліў, што пакуль няма роўных умоваў для суб’ектаў гаспадараньня, у прыватнасьці ў цэнах на энэрганосьбіты, гаварыць пра валютны саюз не даводзіцца.
Юры Дракахруст, Прага Мэта цяперашняга працяглага візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Казахстан і Туркмэністан – спроба прадухіліць пабудову газа- і нафтаправодаў у абыход Расеі. Гэтая спроба ўжо дала пэўны вынік – прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў адмовіўся ехаць на энэргетычны саміт у Кракаў, дзе прадстаўнікі Польшчы, Украіны, Літвы, Грузіі і Азэрбайджану будуць абмяркоўваць магчымасьці альтэрнатыўных расейскім паставак энэрганосьбітаў.
Радыё Свабода "Белтрансгаз" і "Газпром" створаць сумеснае прадпрыемства да 1 чэрвеня. Пра гэта журналістам паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.
Радыё Свабода Сёньня ўрадавая дэлегацыя Беларусі абмяркоўвае ў Маскве пытаньні правядзеньня інспэкцый прадпрыемстваў, якія вырабляюць мясную і малочную прадукцыю.
Ігар Карней, Менск У Менску завяршылася выстава дасягненьняў аўтамабільнай галіны “Мотаршоў-2007”. Як пераканаўся карэспандэнт Свабоды, пад дахам футбольнага манэжу ня толькі дэманстравалі новыя й пэрспэктыўныя мадэлі ўсясьветных вытворцаў, але і актыўна дзялілі аўтамабільны рынак краіны.
Сяргей Астраўцоў, Горадня На гарадзенскім піўзаводзе значна зьнізілася вытворчасьць. Канчатковага рашэньня ўласьніка – “Аблхарчпраму” – яшчэ няма, але для ўладаў пытаньне практычна вырашана: стары піўзавод закрыюць, а ў свабоднай эканамічнай зоне “Гродна-інвэст” зьявіцца новы, і замест уласна гарадзенскага будуць выпускаць замежнае піва. Інвэстар пакуль ня вызначаны, тым больш, што павінен будзе адбыцца тэндэр. Але пад новую вытворчасьць ужо выдзелены чатыры гектары зямлі.
Іна Студзінская, Менск Улада ініцыявала законапраект аб адмене большасьці льгот. Дакладна яшчэ невядома, якія льготы і для якіх катэгорыяў насельніцтва будуць скасаваныя, хаця намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч у Палаце прадстаўнікоў заявіла, што трэба адмяніць усе льготы. Пры гэтым гаворыцца, што адначасова з прыняцьцем закону неабходна распрацаваць праект указу аб адраснай сацыяльнай дапамозе.
Радыё Свабода Ад 5 траўня нігерыйскія тэрарысты трымаюць у закладніцах беларускую грамадзянку Ірыну Экпа-Умо. Супрацоўніца брытанскай транснацыянальнай кампаніі "Whassan Eurest Nigeria", якая апошнім часам стала жыве ў Лягасе, была выкрадзеная невядомымі ў “нафтавай сталіцы” Нігерыі Порт-Харкорце.
Радыё Свабода, Віцебск Дэлегаты абласнога форуму, які быў арганізаваны ў Віцебску Рэспубліканскім грамадзкім аб’яднаньнем "Пэрпэктыва", накіравалі да Аляксандра Лукашэнкі адмысловы зварот. Яна просяць адмяніць некаторыя нормы загаду №760 , якія, на іх думку, уціскаюць правы прадпрымальнікаў, іхных сем’яў ды наёмных работнікаў.
Віталь Цыганкоў, Менск На сайце Аб''яднанай грамадзянскай партыі была апублікаваная эканамічная плятформа, распрацаваная Нацыянальнай Радай Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Ці ўдалося апазыцыі знайсьці кампраміс паміж рознымі эканамічнымі падыходамі? Ці магчыма ў адной праграме аб’яднаць правыя і левыя погляды на эканоміку? Гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадача "Экспэртыза Свабоды" абмяркоўваюць адзін з распрацоўшчыкаў плятформы, кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук і эканаміст Аляксандар Чубрык.
Радыё Свабода Стабілізацыйны крэдыт, які ўрад Беларусі просіць у Расеі, не прывязаны да акцыяў “Белтрансгазу”. Пра гэта заявіў журналістам у Менску міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут.
Юлія Шарова, Берасьце Берасьце зрабілася сапраўднай трыкатажнай "мэкай" для расейскіх прадпрымальнікаў. Сюды едуць здалёк, каб гуртом набраць тавараў для рэалізацыі – гэта жаночая вопратка, пашытая на мясцовых прыватных прадпрыемствах. З гэтага бізнэсу сёньня жыве амаль увесь абласны цэнтар.
Галіна Абакунчык, Менск Сёньня будзе названы канчатковы памер матэрыяльнай шкоды, нанесенай Латвіі ў выніку сакавіцкага прарыву на нафтаправодзе «Вэнтсьпілс-Унеча» ў Бешанковiцкiм раёне. Як паведаміў Міністар навакольнага асяродзьдзя Латвіі Раймонд Вяёніс, паводле папярэдніх падлікаў, грашовая кампэнсацыя, якую запатрабуе Латвія ад Беларусі, складзе каля 5 мільёнаў даляраў.
Ігар Карней, Менск Да 8 траўня Латвія вызначыцца з памерам кампэнсацыі, якую мае атрымаць за тое, што беларускія нафтапрадукты трапілі спачатку ў Заходнюю Дзьвіну, а затым і ў латвійскую Даўгаву.
Алесь Дашчынскі, Менск Беларускія цукровыя заводы, акрамя Гарадзейскага, спыніліся на правядзеньне капітальнага рамонту і рэканструкцыі. З-за абмежаваньняў на ўвоз прадукцыі ў Расею мясакамбінаты таксама перажываюць складаны пэрыяд.
Уладзімер Глод, Менск Колькі грошай зэканоміць дзяржава, калі будзе перагледжанае заканадаўства аб сыстэме льготаў у Беларусі? З такім пытаньнем дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Вольга Абрамава сёньня зьвярнулася да міністра працы і сацыяльнай абароны Уладзімера Патупчыка, які выступаў на сэсіі парлямэнту.
Ігар Карней, Менск Сёньня ў менскім футбольным манэжы пачынае працу аўтамабільная выстава “Мотаршоў-2007”. Арганізатары мерапрыемства абяцаюць беспрэцэдэнтную прысутнасьць на стэндах брэндаў усясьветна вядомых аўтавытворцаў. Аднак, на думку адмыслоўцаў, праблемы ў беларускім аўтабудаўніцтве наўрад ці можна схаваць за шыльдамі пасьпяховых аўтамарак. Пасьля няўдачаў з прыходам у Беларусь амэрыканскага “Форда”, польскага “Любліна”, іранскага “Саманда” цяпер беларускае кіраўніцтва глядзіць у бок кітайскіх аўтавытворцаў.
Іна Студзінская, Менск Камітэт дзяржкантролю пачаў праверку беларускіх рэстарацыяў і кавярняў, каб праверыць, ці можна зьнізіць кошты. Якія фактары ўплываюць на цэны? Ці можа дзяржава зьнізіць цэны?
Радыё Свабода 37.2 мільёна даляраў склаў таваразварот паміж Беларусьсю і Азэрбайджанам у 2006 годзе.
Радыё Свабода “Эканоміка краіна ў найбліжэйшыя гады можа ня вытрымаць армію пэнсіянэраў-ільготнікаў, што павялічваецца з кожным годам, -- калі не прыняць новае заканадаўства”, -- заяўляюць ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Радыё Свабода ЛІЧБА ДНЯ: 659 мільёнаў даляраў складала сёлета ў студзені-лютым адмоўнае сальда Беларусі – перавышэньне імпарту над экспартам.
Загрузіць яшчэ