Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Корбут: расейскі крэдыт не прывязаны да акцый “Белтрансгазу"


Радыё Свабода Стабілізацыйны крэдыт, які ўрад Беларусі просіць у Расеі, не прывязаны да акцыяў “Белтрансгазу”. Пра гэта заявіў журналістам у Менску міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут.

Паводле міністра Корбута, такая прапанова раней уносілася расейскім бокам.

“Мы бярэм дзяржаўны крэдыт. Дзяржкрэдыт ня можа быць прывязаны да якіх-небудзь іншым абавязацельстваў, апроч абавязацельства адной дзяржавы перад другой. Я думаю, мы гэтае пытаньне вырашым як і раней:дзяржаўны крэдыт і працэнтная стаўка”,-- заявіў М.Корбут.

Мяркуецца, што мільярд даляраў будзе прадстаўлены Беларусі сёлета, а яшчэ 500 мільёнаў даляраў – у наступным годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG