Радыё Свабода ЛІЧБА ДНЯ: 659 мільёнаў даляраў складала сёлета ў студзені-лютым адмоўнае сальда Беларусі – перавышэньне імпарту над экспартам.
Радыё Свабода Пра магчымасьць аднаўленьня імпарту, пры адпаведным узгадненьні пазыцый з Расеяй і Польшчай, паведаміў сёньня віцэ-прэмьер Іван Бамбіза.
Радыё Свабода Мільярд дзьвесьце мільёнаў даляраў – столькі наяўнай валюты купіла беларускае насельніцтва ў банкаў у першым квартале гэтага году.
Паводле БелаПАН 25 красавіка Дзярждума Расеі ратыфікавала пратакол да міжурадавага беларуска-расейскага пагадненьня аб пазьбяганьні двайнога падаткаабкладаньня і папярэджаньні ўхіленьня ад падаткаў.
Вячаслаў Ракіцкі, Прага Доўгі час здавалася, што чарнобыльская катастрофа назаўсёды пахавала пэрспэктывы ядзернай энэргетыкі. Тым часам чалавецтва апынулася перад новым выклікам – глябальным пацяпленьнем. Навукоўцы зьвязваюць яго найперш з выкідамі ў атмасфэру прадуктаў згараньня прыроднага паліва. І будаўніцтва атамных электрастанцыяў зноў становіцца актуальным.
Радыё Свабода Пра гэта паведаміў віцэ-прэм''ер Андрэй Кабякоў на пасяджэньні Савету Міністраў у аўторак, перадае Інтэрфакс.
Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Менску прадпрымальнікі й актывісты дэмакратычнага руху адзначаюць дзень памяці Арнольда Пячэрскага, аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Беларусі 1990-х гадоў. Ён трагічна загінуў 24 красавіка 1999 году.
Радыё Свабода ЛІЧБА ДНЯ : У 2.5 разы энэргаёмістасьць валавога ўнутранага прадукту Беларусі вышэй, чым у разьвітых краінах. Такую лічбу агучыў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў сваім штогадовым пасланьні. “Вось і ўся Вэнэсуэла,” – дадаў ён.
Радыё Свабода Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі адносна гандлёвага экспарту Беларусі ў Эўразьвяз і Расею камэнтуе эканаміст Леанід Злотнікаў
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Варшаўскія ўлады вызначылі тэрмін закрыцьця сталічнага стадыёну Дзесяцігодзьдзя – аднаго з самых вялікіх базараў Эўропы. На стадыён па тавары прыяжджалі і прыяжджаюць тысячы замежнікаў – у тым ліку і беларусаў.
Алесь Дашчынскі, Менск Расейскі ўрад гатовы даць Беларусі тэхнічны крэдыт, але толькі пад заклад акцыяў “Белтрансгазу”. Пра гэта сёньня паведаміла расейская газэта “КоммерсантЪ”. Ці выгадны такі варыянт беларускаму боку?
Радыё Свабода Расейскі ўрад гатовы даць Беларусі тэхнічны крэдыт на суму да $1,5 млрд. – але пад заклад акцый ААТ “Белтрансгаза”, піша расейская газета “Коммерсант”.
Алег Грузьдзіловіч, Менск “Мы будзем падтрымліваць заводы і вырабляць прадукцыю вайсковага і абарончага характару — на парадак вышэйшую і больш якасную, чым было ў савецкі час”, — заявіў, паводле БелТА, Аляксандар Лукашэнка 20 красавіка на нарадзе ў Вайскова-прамысловым камітэце Беларусі.
Радыё Свабода Польшча плянуе ад траўня гэтага году дазволіць грамадзянам Беларусі, Украіны, Расеі, Кітаю, Індыі і Віетнаму працаваць на сваёй тэрыторыі без адмысловых дазволаў цягам 90 дзён.
Радыё Свабода Амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын заявіў, што ад 2008 году Беларусь плянуе імпартаваць сырую нафту праз літоўскія тэрміналы.
Радыё Свабода Паводле ўліку Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, у сельскай мясцовасьці Беларусі на сёньня больш як адзін мільён калодзежаў. У райцэнтрах – больш за 50 тысяч. Прычым, значная частка зь іх зьяўляюцца грамадзкімі. Хто і як клапоціцца пра гэтыя крыніцы водазабесьпячэньня?
Радыё Свабода Пра гэта паведаміла Міністэрства статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
Радыё Свабода У першым квартале інфляцыя ў Беларусі склала 3 працэнты.
Радыё Свабода Беларускія вытворцы пачалі пастаўляць цукар на расейскі рынак ў свабодным рэжыме. Пра гэта паведаміла афіцыйнае агенцтва БЕЛТА.
Радыё Свабода Падчас візыту першага намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімера Сямашкі ў Кітай абмяркоўваюцца пытаньні рэалізацыі буйных інвэстыцыйных праектаў у энэргетычнай сфэры.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Палякі цешацца з рашэньня УЭФА аб правядзеньні чэмпіяната Эўропы па футболе 2012 году ў Польшчы і ва Ўкраіне. Чэмпіянат будзе ня толькі футбольным сьвятам, але і значна спрычыніцца да разьвіцьця эканомікі краіны.
Радыё Свабода Расея гатовая браць удзел у рэалізацыі праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі, паведаміў сёньня пасол Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандар Сурыкаў.
Юры Дракахруст, Прага Ці сапраўды эканамічная і сацыяльная сытуацыя ў Беларусі зьяўляецца стабільнай, як казаў пра тое Аляксандар Лукашэнка на сваёй прэсавай канфэрэнцыі? Як мяняліся эканамічныя і сацыяльныя паводзіны беларусаў за апошнія гады? Як уплываюць на беларускую стабільнасьць цяперашнія палітычныя падзеі ў Кіргізстане і ва Ўкраіне? Прапануем вам адказы на пытаньні “Праскага акцэнту” кіраўніка дасьледнага цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі.
Радыё Свабода 456 асобаў былі прыцягнутыя летась да адказнасьці за парушэньне аўтарскіх правоў. Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка аддзелу ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Аляксандр Кузьняцоў.
Уладзімер Глод, Менск Пра гэта сёньня на брыфінгу сказаў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў.
Радыё Свабода Расейскае Мінпрамэнэрга зноў унесла ва ўрад праект пастановы пра будаўніцтва кампаніяй "Транснафта" другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы (БТС-2).
Радыё Свабода У 2007 годзе на прадпрыемстве "Гродна Азот" будзе створана вытворчасьць сумесевага дызэльнага біяпаліва магутнасьцю ў 100 тысячаў тон. Да 2015 года ў Беларусі будзе вырабляцца да 400-500 тысячаў тон біяпаліва. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі старшыня прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч.
Радыё Свабода На паседжаньні ў віцэ-прэм’ера Беларусі Аляксандра Касінца абмеркаваны пытаньні арганізацыі суботніка, прызначанага на 21 красавіка.
Галіна Абакунчык, Менск Лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч накіраваў у Менгарвыканкам заяўку. Ён жадае правесьці сход ініцыятыўнай групы, якая зьбірае подпісы за адмену кантрактнай сыстэмы.
Вячаслаў Кулік, Чэрыкаўскі раён Сёньня ў вёсцы Верамейкі на Магілёўшчыне працаўнікі сьвінагадоўчага комплексу правялі грамадзкі сход. Людзі пратэставалі супраць скарачэньня вытворчасьці i – у выніку – звальненьня з працы больш як ста чалавек. Прадстаўнікі ўлады й міліцыі выехалі на месца, каб улагодзіць канфліктную сытуацыю.
Міхал Стэльмак, Менск У Мазыры дэстабілізавана праца мясцовых нафтаперапрацоўшчыкаў. Урад запатрабаваў ад іх шматмільярдных выплатаў на карысьць дзяржавы. У выніку заробкі рабочых скараціліся, паралізавана гаспадарчая дзейнасьць.
Радыё Свабода У сакавіку гэтага году кошт жыльля ў Менску на другасным рынку вырас на 12,6 працэнта ў параўнаньні зь лютым, паведамляе аналітычны цэнтар “Realt”.
Міхал Стэльмак, Менск Да сёньняшняга дня ў Беларусі плянавалася скончыць пасяўную ў грамадзкім сэктары. Такую ўстаноўку на мінулым тыдні даў ураду Аляксандар Лукашэнка. Ці выканана распараджэньне? Як праходзіць сяўба ў фэрмэрскіх гаспадарках?
Радыё Свабода Расея адкінула прапановы Беларусі ў некаторых пытаньнях стварэньня Мытнага саюзу ў межах ЭўрАзЭС. Як паведамляюць расейскія СМІ, 6 красавіка ў Казані на пасяджэньні савету па фінансава-эканамічнай палітыцы дзяржаваў-членаў ЭўрАзЭС беларускія прадстаўнікі прапанавалі казахскаму і расейскаму бакам замацаваць у нормах Мытнага саюзу, які ствараецца, права "недыскрымінацыйнага доступу да тавараў, якія вырабляюцца і рэалізуюцца суб''ектамі натуральных манаполій, і роўнасьці на гэтыя тавары".
Віталь Цыганкоў, Менск Аляксандар Лукашэнка падчас Вялікоднай імшы ў Сьвятадухавым катэдральным саборы заявіў, што “наймагутнейшы удар, які быў нанесены з Усходу па беларускай эканоміцы, намі пераадолены на працягу першага кварталу”. Ці дазваляюць сапраўдныя тэндэнцыі ў эканоміцы давяраць такім аптымістычным заявам? Чаму рэальны заробак беларусаў за апошнія 4 месяцы зьнізіўся на 6 працэнтаў? Гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” абмяркоўваюць эканаміст Леанід Злотнікаў і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Кастусь Скуратовіч.
Альгерд Невяроўскі, Менск У велікодным выступе ў менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы Аляксандар Лукашэнка заявіў, што наступствы падвышэньня цэнаў на газ і нафту пераадолелі. Ці згодныя зь ім жыхары Менску?
Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ
Радыё Свабода Рэспубліканскае грамадзкае аб''яднаньне "Пэрспэктыва" сёньня зьвярнулася ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з просьбай накіраваць у Канстытуцыйны суд запыт аб адпаведнасьці Канстытуцыі ўказа прэзыдэнта № 760 ад 29 снежня 2006 года. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” старшыня рады "Пэрспэктывы" Анатоль Шумчанка.
Радыё Свабода Расея пакуль не прыняла рашэньня аб прадстаўленьні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту, заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцьця Расеі Герман Грэф, паведамляе агенцтва "РосБизнесКонсалтинг".
Ігар Карней, Менск Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ў першым квартале 2007 году валавы ўнутраны прадукт (ВУП) падвысіўся на 8,5% параўнальна з аналягічным пэрыядам мінулага году. Незалежным эканамістам з цэлага шэрагу прычынаў гэтыя лічбы падаюцца маларэальнымі.
Ігар Карней, Менск Пачатак веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў пачаўся са скандалу. Падчас абмеркаваньня пытаньня, якое наўпрост ня тычылася матэрыяльнага дабрабыту народных абраньнікаў, дэпутат Леанід Глухоўскі раптам заявіў, што ня бачыць праблемаў з падвышэньнем заробкаў дэпутатам “заднім чыслом”. Як сьцьвярджаюць былыя ўжо дэпутаты, апроч таго, што падобныя ініцыятывы самі па сабе незаконныя, і дагэтуль парлямэнтарам не было чаго скардзіцца на жыцьцё.
Іна Студзінская, Менск Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу, у Беларусі ў лютым гэтага году параўнальна са студзенем адзначана зьніжэньне сярэдняга налічанага заробку. У рэальным вылічэньні (з улікам росту спажывецкіх цэнаў) у лютым заробкі паменшыліся на 1,3 працэнта параўнальна са студзенем, на 10,9 працэнта – параўнальна са сьнежнем.
Радыё Свабода Камітэт дзяржаўнага кантролю праверыў летась працу 220 дашкольных установаў Беларусі. У кожным з іх выяўлены парушэньні: харчаваньне дзяцей не адпавядае ўстаноўленым нормам.
Радыё Свабода За апошнія чатыры месяцы рэальны налічаны заробак работнікаў зьнізіўся на 6 працэнтаў.
Вячаслаў Кулік, Менск Чарговую крымінальную справу аб крадзяжы саляркі з нафтаправоду “Дружба” дасьледуе цяпер Крычаўскі раённы аддзел міліцыі. Высьвятляюцца абставіны несанкцыянаванай урэзкі на 130-м кілямэтры трубнай магістралі. Паведамляецца, што на месцы злачынства знойдзеныя замаскаваныя ёмістасьці для збору гаручага.
Ігар Карней, Менск На мяжы Латвіі і Расеі ўтварылася вялікая чарга грузавых машын. Улады Расеі тлумачаць яе тым, што Беларусь увяла сэзонныя абмежаваньнямі на транзыт вялікагрузнага транспарту праз сваю тэрыторыю. Аднак не толькі гэта адбівае ў перавозчыкаў ахвоту ехаць праз Беларусь – яны баяцца магчымай канфіскацыі грузу і транспартных сродкаў.
Радыё Свабода Расея дазволіла імпарт мяса і мясапрадуктаў толькі з трох беларускіх мясакамбінатаў – “Белавескага”, Слуцкага і Стаўбцоўскага. Усяго экспэрты “Россельхознадзора” былі праведзеныя на 23 беларускіх мясакамбінатах і дзьвюх рыбакамбінатах.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Расейскае эмбарга на польскія мясныя прадукты дзейнічае ад восені 2005 году. Нягледзячы на праверкі польскіх мясаперапрацоўчых заводаў і расейскімі і эўразьвязаўскімі вэтэрынарнымі экспэртамі, якія не знайшлі ніякіх парушэньняў тэхналёгіі, забарона дагэтуль не адмененая. Гэта схіляе адмыслоўцаў да думкі, што эмабарга мае палітычны характар.
Радыё Свабода Расейская Фэдэрацыя зьменіць правілы ўвозу мясных харчоў зь іншых краінаў. Паводле службы “Россельхознадзор”, істотныя абмежаваньні будуць тычыцца беларускіх вытворцаў мясапрадуктаў. Неўзабаве будуць названыя прадпрыемствы, якія прайшлі вэтэрынарную пераатэстацыю і адпавядаюць санітарным патрабаваньням. Асабліва падкрэсьліваецца: камбінаты, якія займаюцца перапрацоўкай мяса, увезенага з Польшчы, будуць разглядацца як пастаўшчыкі ў апошнюю чаргу — яшчэ ў 2005 годзе Расея забараніла імпарт з гэтай краіны на падставе “невыкананьня польскім бокам расейскіх вэтэрынарных стандартаў”.
Радыё Свабода Расея зрабіла больш жорсткім рэжым увозу мяса і мясапрадуктаў зь Беларусі. Пачынаючы з красавіка пастаўкі мяса ў Расею будуць ажыцьцяўляцца толькі з тых беларускіх прадпрыемстваў, якія атэставаныя расейскімі ветэрынарамі. Пра гэта заявіў кіраўнік Россельхознадзору Сяргей Данкверт.
Загрузіць яшчэ