У беларускай вытворчасьці малая рэнтабельнасьць
Не абмінулі нэгатыўная тэндэнцыі й адзін з традыцыйных флягманаў беларускай эканомікі – Менскі аўтамабільны завод.
“Калі разглядаць цэны на энэрганосьбіты і ўсе віды падаткаў у параўнаньні, напрыклад, з расейскімі прамыслоўцамі, якія выпускаюць адпаведную прадукцыю, то ў расейцаў ёсьць на 7 працэнтаў больш рэнтабэльнасьці, чымсьці ў нас”, – патлумачыў “Свабодзе” кіраўнік цэнтру грамадзкіх сувязяў МАЗу Валянцін Лопан.
“З чым гэта зьвязана?”
“У іх больш танныя энэрганосьбіты і меншыя падаткі. Няма, напрыклад, падатку з абароту, які ёсьць у нас”, – адказаў спадар Лопан.
Беларуская прадукцыя састарэла
Нэгатыўныя эканамічныя тэндэнцыі закранулі сёлета ня толькі заводы-гіганты, а й дробныя прадпрыемствы. Напрыклад, праблема канкурэнтаздольнасьці адбілася на берасьцейскім заводзе “Цветатрон”.
“Нам патрэбна выпускаць нейкую новую прадукцыю, – гаворыць галоўны эканаміст прадпрыемства Яўген Суйко.– Бо тая, што выпускаем, састарэла. Кітай стварае нам праблемы на тую ж паўправадніковую прадукцыю. Яны захапілі рынак збыту. У іх танная працоўная сіла – адпаведна больш нізкія, чымсьці ў нас, цэны. Гэты крызыс пачаўся яшчэ ў 2003 годзе”.
У сакавіку Аляксандр Лукашэнка выдаў указ “Аб стымуляваньні ў 2007 годзе разьвіцьця прамысловай вытворчасьці”. Аднак, паводле экспэртаў, прапанаваныя меры ня выправяць сытуацыю. Напрыклад, кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што беларускія заводы пакутуюць ад адміністрацыйнага дыктату й дэфіцыту самастойнасьці.
Звужаюцца рынкі збыту
А вось як ахарактарызаваў цяперашняе становішча ў прамысловасьці эканаміст Леў Марголін: “Вытворчасьць расьце больш павольна, бо звужаюцца рынкі збыту, найперш расейскія, дзе мы заўсёды займалі нішу танных тавараў. Бо той жа самы МАЗ вымушаны канкурыраваць з больш якаснымі аўтамабілямі – MAN, VOLVO і гэтак далей. Што тычыцца рэнтабэльнасьці, дык падвышэньне коштаў на энэрганосьбіты – газ, нафтапрадукты, электраэнэргію – няма чым кампэнсаваць. Толькі што можна зьнізіць зарплату. Гэта таксама робіцца. Вынік той, што й прадказвалі эканамісты на пачатку году. І гэтыя зьявы будуць нарастаць”.
Гл. таксама
Ці зможа Беларусь залучыць шматмільярдныя інвэстыцыі?
Амбасадараў ацэняць паводле здольнасьці гандляваць
Беларускія прамыслоўцы прагназуюць страты