Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда Беларусі – $ 659 млн.


Радыё Свабода ЛІЧБА ДНЯ: 659 мільёнаў даляраў складала сёлета ў студзені-лютым адмоўнае сальда Беларусі – перавышэньне імпарту над экспартам.

Большая частка гэтага перавышэньня імпарту над экспартам прыпадае на Расею: гандлёвы балянс Беларусі з Расеяй склаў за два першыя месяцы 785 мільёнаў даляраў на карысьць Расеі.

У той жа час у гандлі з краінамі па-за СНД Беларусь за гэты ж пэрыяд мела невялікае станоўчае сальда ў 73 мільёны даляраў.

За гэты час на Расею прыпала 39% беларускага экспарту, а 49% беларускага экспарту ішло за межы СНД.

У беларускім імпарце доля Расеі складала 54%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG