Беларускую Майстроўню трыццаць гадоў таму стваралі студэнты розных менскіх вышэйшых школаў. Можна дапусьціць, што сярод іх, захопленых гісторыяй, культурай і мовай, будзе шмат гісторыкаў. Але гісторыкаў сярод заснавальнікаў не было. Пераважалі мастакі, філёлягі, журналісты, да іх далучаліся матэматыкі, архітэктары, перакладчыкі, музыкі, лекары, рабочыя... Адзіным прафэсійным гісторыкам у Майстроўню прыйшла Ніна Здановіч.