Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Быкавым: “Тупік стварае перш за ўсё дыктатарская ўлада”


У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях "Свабоды". Сёлета мы выдалі дыск з запісамі аўтарскага чытаньня. На ім зьмешчаны поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”.


Васіль Быкаў: “Мы знаходзімся ў пэўным тупіку. І гэты тупік стварае перш за ўсё дыктатарская ўлада. Пакуль яна будзе ажыцьцяўляць сябе з дапамогай сілы, фізычнай сілы, якую ўвасабляе АМОН, КДБ і іншыя, так сказаць, чыста паліцэйскія сродкі, вядома, спадзявацца на якую-небудзь перамогу, на якія-небудзь нават здабыткі дэмакратычныя проста немагчыма”.



Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішэце на адрас "Свабоды": Менск, 220005, паштовая скрынка 111.

Увесь чэрвень месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях "Свабоды" будзе гучаць цытата Васіля Быкава.

***

Гл. таксама:

Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)

Чытаем Быкава

Наш Васіль Быкаў. На пытаньні пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка адказваюць Ірына Міхайлаўна Быкава, ягоныя сябры, блізкія яму асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG