Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “У барацьбе з таталітарызмам дэмакратыя ня мае адэкватных сродкаў”


У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях Свабоды. Сёлета мы падрыхтавалі падарунак нашым слухачам – выдалі дыск з аўдыёзапісамі аўтарскага чытаньня. На ім таксама зьмешчаныя поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”, і ў тым ліку – кніга “Быкаў на Свабодзе”.

“Даўно вядома, што дэмакратыя можа разьвівацца толькі ад няпоўнай дэмакратыі да больш дасканалай, да поўнай, можа быць. А ва ўмовах таталітарызму дэмакратыя ня можа існаваць нават у зачатках. Таму, што датычыць выбараў, яны ў нашых умовах проста немагчымыя, дэмакратычныя выбары. Дэмакратычныя выбары ва ўмовах таталітарызму, ва ўмовах аўтакратычнай дыктатуры немагчымыя. Бо яны непазьбежна будуць сфальсыфікаваныя, як гэта ў нас і адбываецца ўжо не адзін год. Таталітарныя сілы вельмі ўмела карыстаюцца дэмакратычнымі інстытуцыямі, і якраз гэтае іх умелае карыстаньне прымаецца заходнімі наглядальнікамі, заходнімі палітолягамі, – прымаецца за чыстую манэту, за чыстую гульню. На самай справе, гэта самая шулерская гульня. Так было ў нас, пры камуністах, так працягваецца і цяпер таксама”.”.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG