10 верасьня ў Гомелі на адкрытай пляцоўцы сядзібы грамадзка-палітычнага цэнтру адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага і гомельскіх бардаў.
31 тэкст паступіў на конкурс на лепшы драматургічны твор «Францішак Скарына і сучаснасьць». Конкурс супольна наладзілі Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы «Беларусбанку».
5 верасьня ў Вялікім тэатры ў Варшаве адбудзецца ўрачыстая прэм’ера мастацкага фільма «Смаленск». Гэта першы мастацкі фільм, прысьвечаны авіякатастрофе польскага прэзыдэнцкага лайнэра, у якой загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з жонкай Марыяй.
Асацыяцыя беларусаў Швэйцарыі зладзіла беларускую нацыянальную дыктоўку ў беларускай амбасадзе.
Дзень беларускага пісьменства, які ладзіўся 4 верасьня ў Рагачове, — трэці па ліку на Гомельшчыне. Да гэтага ён праходзіў у Тураве і Хойніках.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У цэнтры Рагачова, дзе сёньня праходзіць Дзень беларускага пісьменства, урачыста адкрыўся Дом кнігі імя Ўладзімера Караткевіча.
Дзе стаіць самы высокі ў Беларусі вятрак? Каму млынары ахвяроўвалі мяса? Колькі паверхаў мае самы вялікі вадзяны млын краіны? Запрашаем у вандроўку да старых беларускіх млыноў.
Манумэнт Даўлатаву ў Санкт-Пецярбургу адкрыюць, нягледзячы на заканадаўчую забарону на ўстаноўку помніка, пакуль ня пройдзе 30 гадоў зь дня сьмерці.
2 верасьня ў сквэры імя Маякоўскага ў Віцебску прайшоў флэшмоб да Дня беларускай пісьменнасьці. Каля 30 чалавек цягам 5 хвілінаў чыталі свае любімыя кнігі.
«Паэтычны аўтобус» пачаў курсіраваць у Гомелі 20 жніўня. З нагоды Дня пісьменства яго аздобілі партрэтамі паэтаў, а падчас паездкі гучаць іхнія творы.
На разглядзе Міністэрства культуры Беларусі знаходзіцца прапанова аб наданьні мінскаму мікрараёну Асмалоўка статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Яго імем назавуць цэнтральную плошчу. Акрамя таго, у старой частцы райцэнтру дзьвюм вуліцам вернуць гістарычныя назвы: Кармэліцкая і Пірагоўская.
У гонар 2-гадовага дня нараджэньня гурту музыкі выдалі сынгл «Чорны абэліск».
Выстава апавядае пра беларусаў, якія ўдзельнічалі ў баях па вызваленьні Італіі ад нямецкіх захопнікаў, пра тых, хто загінуў пад Монтэ-Касіна.
Дырэкцыя Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» мае сурʼёзныя фінансавыя цяжкасьці і тэрмінова шукае спонсараў.
Яго можна назваць і практычна новым: першапачатковы зьнешні выгляд унікальнага помніка, які зьявіўся ў Полацку ў верасьні 2003 году, зьменены амаль да непазнавальнасьці.
Музычны партал tuzin.fm падвёў аўдыё- і відэавынікі сэзону 2015–2016. Паводле галасаваньня наведнікаў, найлепшым кліпам году прызнанае відэа на песьню Rahis «Грэй мяне», зьнятае пры ўдзеле фатографа Віктара Малышчыца.
Зь пісьменьніцай, экс-старшынёй Саюзу пісьменьнікаў Вольгай Іпатавай мы сустракаемся цяпер толькі ўлетку, калі яна прыяжджае з Канады, дзе апошнім часам жыве. Сустрэліся і сёлета, паўспаміналі, пагаварылі пра набалелае.
Беларускі антураж з ручнікамі і аўтэнтычнымі прадметамі побыту, афіцыянты ў нацыянальных строях і посуд ад вядомых ганчароў, народныя песьні і рок-гіты ў музычным афармленьні: беларусы Сыбіру атрымалі культурніцкую пляцоўку з кулінарным ухілам — этна-кавярню «Беларуская глеба».
На востраве Лідо праходзіць цырымонія адкрыцьця 73-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю. Нягледзячы на абвешчаную ў Італіі жалобу па ахвярах землятрусу, чырвоную дывановую дарожку арганізатары адмяняць ня сталі.
У Магілёве працягваюць зьнішчаць культурны пласт на найстаражытнейшай гарадзкой мясьціне — Школішчы.
Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала вокладкі дзёньнікаў, дазволеных, зацьверджаных і рэкамэндаваных у 2016/2017 навучальным годзе. Сьпіс можа папоўніцца новымі, калі паліграфкамбінаты ўзгодняць макеты зь Мінадукацыі.
Журы прэміі, у склад якога сёлета ўваходзяць Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута, агучыла шорт-ліст, у які ўвайшлі шэсьць кніг
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць гасьцяваньне ў Лукашэнкі героя галівудзкіх баевікоў Стывэна Сыгала.
31 жніўня будзе апублікаваны шорт-ліст намінантаў на літаратурную прэмію Ежы Гедройця. У панядзелак, 29 жніўня ўвечары зьбіралася журы і цягам некалькіх гадзін шляхам кансэнсусу вызначыла 6 твораў з 29, зь якіх ужо будуць абірацца пераможцы.
Гасьцям гораду, якія прыедуць у старажытны горад цягніком, атрымаць 10-адсоткавую зьніжку будзе найпрасьцей: у старым будынку чыгуначнага вакзалу нядаўна адчынілася беларускамоўная рэстарацыя «Росквіт».
Вядоўца ранішніх навінаў філядэльфійскага тэлеканалу 6 ABC Мэт О’Донэл адказаў у твітэры на пытаньне гледача пра яго ўлюбёныя мэтал-альбомы ў 2016 годзе. Ён назваў ня ўласна альбомы, а выканаўцаў: Re1ikt (Беларусь), Sivyj Yar (Расея), Trautonist (Нямеччына) і Cobalt (ЗША).
Выступ будзе прысьвечаны памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе. Падчас канцэрту будзе праводзіцца збор сродкаў на помнік на магіле Чаркашына ў Берасьці.
Усьлед за мураваным замкам з больш як 600-гадовай гісторыяй ня менш значнай візытоўкай старадаўняга Крэва неўзабаве могуць стаць абʼекты Першай усясьветнай вайны.
У магілёўскіх цягніках рэгіянальных ліній эканом-клясы абвесткі пачалі перадаваць на беларускай мове. Цяпер у дызэлях вітаюць, разьвітваюцца і абвяшчаюць прыпынкі толькі па-беларуску. Супрацоўнікі чыгункі кажуць, што кіраўніцтва выдала адпаведны ўказ. Пасажырам падабаецца.
«Гомелькінавідэапракат» з 1 па 4 верасьня правядзе кінаакцыю «Песьняры беларускай зямлі», прымеркаваную да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 4 верасьня ў Рагачове.
28 жніўня 80 гадоў споўнілася б Генадзю Бураўкіну — выдатнаму паэту, дыплямату, грамадзяніну. Яго ня стала 30 траўня 2014-га ў выніку разьвіцьця анкалягічнай хворобы.
Паводле аднаго з арганізатараў, Уладзімера Булаўскага, галоўная мэта і мінулагодняй, і сёлятней імпрэзаў — гэта даніна памяці дзядзьку Рыгору, народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
На віншавальнай расьцяжцы гарадзенцы заўважылі старую выяву гораду над Дзьвіной.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ініцыюе разьвіцьцё ў Беларусі, у месцах кампактнага пражываньня этнічных украінцаў, сеткі навучальных установаў дзеля стварэньня спрыяльных магчымасьцяў вывучэньня ўкраінскай мовы.
У Магілёве пабурылі стары будынак, на якім да нядаўняга часу была шыльда з пазнакаю «Гісторыка-культурная каштоўнасьць». Чытачы Свабоды даслалі фатаздымкі, на якіх замест дома застаўся груд цэглы.
За 25 гадоў сувэрэннага існаваньня этнакультурныя каштоўнасьці застаюцца ў загоне. У чым прычыны такой зьявы?
Сьвятлану Алексіевіч узнагародзілі ў Пэкіне кніжнай прэміяй «Вэньцьзінь» (Wenjin). Гэта самая прэстыжная літаратурная ўзнагарода ў Кітаі. Яна была запачаткаваная Нацыянальнай бібліятэкай краіны ў 2004 годзе.
Невядомыя раней банкноты 1993 году выпуску зьявіліся на міжнародным аўкцыёне Stackʼs Bowers Galleries. Стартавая цана за набор з шасьці банкнотаў складала 6 тысяч даляраў.
Апазыцыя практычна не карыстаецца беларускай мовай, заявіў 25 жніўня на сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84 член Савету Рэспублікі Ігар Марзалюк.
Са спазьненьнем — паабяцаўшы зрабіць гэта яшчэ ў чэрвені — мясцовыя ўлады ўсё ж узяліся за рэстаўрацыю аднаго са знакавых помнікаў у Полацку.
Спэктакль па паэме Някляева «Рускі цягнік» быў паказаны ў клюбе Нацыянальнага тэатру Фінляндыі.
Васілю Шарапаву давялося ўдзельнічаць у эпахальнай падзеі — афармляць «расчлянёны» помнік правадыру ўсіх народаў, зрынуты з п’едэсталу ў 1961-м.
Сярод 6 абласных бібліятэк толькі адна названая ў гонар беларускага дзеяча — Гарадзенская абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага. Усе астатнія — ці ў гонар Леніна, ці ў гонар замежных пісьменьнікаў — Аляксандра Пушкіна і Максіма Горкага.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу зь вядомым амэрыканскім кінаакторам Стывэнам Сыгалам.
На дамах у гарадзкім пасёлку Мір усталёўваюць новыя шыльды. На іх побач з сучаснымі назвамі вуліц мястэчка — і гістарычныя.
Загрузіць яшчэ