«Я вельмі добры чалавек і для сваіх музыкаў як мама. Некаторыя палохаюцца барады, але гэта ўсяго толькі бутафорыя», — Іван Кірчук. Але чаму Кірчукова барада так палохае міністэрскіх функцыянэраў, якія ня лічаць «Троіцу» за культурную зьяву?
Арганізацыйны камітэт Эўрабачаньня-2017 назваў 9 верасьня горад, які будзе праводзіць сьпеўны конкурс ва Ўкраіне.
Такое рашэньне 9 верасьня прыняла рада Беларускай асацыяцыі журналістаў. Рашэньне рады віталі аплядысмэнтамі стоячы.
Міністэрства культуры вынесла прадпісаньне магілёўскаму бізнэсоўцу, які ўзяўся аднаўляць будынак старой сынагогі, каб ён спыніў будаўнічыя працы. Бізнэсовец выкарыстаў без узгадненьня і дазволу Міністэрства культуры пры аднаўленчых працах матэрыялы, якія не адпавядаюць аўтэнтычным.
Дырэктар PRAS Мікалай Тамашэвіч лічыць, што фармат настольнай гульні аказаўся прыдатны для прасоўваньня ведаў па гісторыі. Студыя засталася задаволеная гульнёй «1514» і абяцае неўзабаве анонс новай «настолкі».
Беларусы ЗША і Канады вось ужо шостае дзесяцігодзьдзе штодвагады зьбіраюцца на сустрэчы ў месцах, дзе маюцца найбольш вялікія асяродкі дыяспары.
У Лёндане ў Тэатры Soho ідзе новы спэктакль Беларускага Свабоднага Тэатрупад назвай «Дзьверы ў агні» (Burning Doors).
Прысутных прадстаўнікоў Віцебскага аблвыканкаму заклікалі надаць імя Генадзя Бураўкіна вуліцам у Віцебску, Полацку і Расонах, а таксама бібліятэкам і школам у розных гарадах Беларусі.
Дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур», беларускі фатограф і дасьледчык прыроды Сяргей Плыткевіч накіраваў адкрыты ліст старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь Валянціну Сукалу.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.
Гэта адноўлены «Музэй прыватных калекцыяў», закрыты паводле загаду Аляксандра Косінца, тагачаснага старшыні аблвыканкаму, якому былы музэйны будынак спатрэбіўся для «губэрнатарскага маёнтка».
Кніга Зьмітра Дзядзенкі ня можа не парадаваць аматараў беларускай (псэўда)гістарычнай прозы.
Журы Літаратурнай прэміі Сярэдняй Эўропы Angelus 2016 году абвясьціла шорт-ліст зь сямі фіналістаў. Сярод асноўных прэтэндэнтаў — польскі пераклад раману Ўладзімера Някляева «Аўтамат з газіроўкай зь сіропам і без».
10 верасьня ў Гомелі на адкрытай пляцоўцы сядзібы грамадзка-палітычнага цэнтру адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага і гомельскіх бардаў.
31 тэкст паступіў на конкурс на лепшы драматургічны твор «Францішак Скарына і сучаснасьць». Конкурс супольна наладзілі Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы «Беларусбанку».
5 верасьня ў Вялікім тэатры ў Варшаве адбудзецца ўрачыстая прэм’ера мастацкага фільма «Смаленск». Гэта першы мастацкі фільм, прысьвечаны авіякатастрофе польскага прэзыдэнцкага лайнэра, у якой загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з жонкай Марыяй.
Асацыяцыя беларусаў Швэйцарыі зладзіла беларускую нацыянальную дыктоўку ў беларускай амбасадзе.
Дзень беларускага пісьменства, які ладзіўся 4 верасьня ў Рагачове, — трэці па ліку на Гомельшчыне. Да гэтага ён праходзіў у Тураве і Хойніках.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У цэнтры Рагачова, дзе сёньня праходзіць Дзень беларускага пісьменства, урачыста адкрыўся Дом кнігі імя Ўладзімера Караткевіча.
Дзе стаіць самы высокі ў Беларусі вятрак? Каму млынары ахвяроўвалі мяса? Колькі паверхаў мае самы вялікі вадзяны млын краіны? Запрашаем у вандроўку да старых беларускіх млыноў.
Манумэнт Даўлатаву ў Санкт-Пецярбургу адкрыюць, нягледзячы на заканадаўчую забарону на ўстаноўку помніка, пакуль ня пройдзе 30 гадоў зь дня сьмерці.
2 верасьня ў сквэры імя Маякоўскага ў Віцебску прайшоў флэшмоб да Дня беларускай пісьменнасьці. Каля 30 чалавек цягам 5 хвілінаў чыталі свае любімыя кнігі.
«Паэтычны аўтобус» пачаў курсіраваць у Гомелі 20 жніўня. З нагоды Дня пісьменства яго аздобілі партрэтамі паэтаў, а падчас паездкі гучаць іхнія творы.
На разглядзе Міністэрства культуры Беларусі знаходзіцца прапанова аб наданьні мінскаму мікрараёну Асмалоўка статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Яго імем назавуць цэнтральную плошчу. Акрамя таго, у старой частцы райцэнтру дзьвюм вуліцам вернуць гістарычныя назвы: Кармэліцкая і Пірагоўская.
У гонар 2-гадовага дня нараджэньня гурту музыкі выдалі сынгл «Чорны абэліск».
Выстава апавядае пра беларусаў, якія ўдзельнічалі ў баях па вызваленьні Італіі ад нямецкіх захопнікаў, пра тых, хто загінуў пад Монтэ-Касіна.
Дырэкцыя Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» мае сурʼёзныя фінансавыя цяжкасьці і тэрмінова шукае спонсараў.
Яго можна назваць і практычна новым: першапачатковы зьнешні выгляд унікальнага помніка, які зьявіўся ў Полацку ў верасьні 2003 году, зьменены амаль да непазнавальнасьці.
Музычны партал tuzin.fm падвёў аўдыё- і відэавынікі сэзону 2015–2016. Паводле галасаваньня наведнікаў, найлепшым кліпам году прызнанае відэа на песьню Rahis «Грэй мяне», зьнятае пры ўдзеле фатографа Віктара Малышчыца.
Зь пісьменьніцай, экс-старшынёй Саюзу пісьменьнікаў Вольгай Іпатавай мы сустракаемся цяпер толькі ўлетку, калі яна прыяжджае з Канады, дзе апошнім часам жыве. Сустрэліся і сёлета, паўспаміналі, пагаварылі пра набалелае.
Беларускі антураж з ручнікамі і аўтэнтычнымі прадметамі побыту, афіцыянты ў нацыянальных строях і посуд ад вядомых ганчароў, народныя песьні і рок-гіты ў музычным афармленьні: беларусы Сыбіру атрымалі культурніцкую пляцоўку з кулінарным ухілам — этна-кавярню «Беларуская глеба».
На востраве Лідо праходзіць цырымонія адкрыцьця 73-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю. Нягледзячы на абвешчаную ў Італіі жалобу па ахвярах землятрусу, чырвоную дывановую дарожку арганізатары адмяняць ня сталі.
У Магілёве працягваюць зьнішчаць культурны пласт на найстаражытнейшай гарадзкой мясьціне — Школішчы.
Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала вокладкі дзёньнікаў, дазволеных, зацьверджаных і рэкамэндаваных у 2016/2017 навучальным годзе. Сьпіс можа папоўніцца новымі, калі паліграфкамбінаты ўзгодняць макеты зь Мінадукацыі.
Журы прэміі, у склад якога сёлета ўваходзяць Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута, агучыла шорт-ліст, у які ўвайшлі шэсьць кніг
Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць гасьцяваньне ў Лукашэнкі героя галівудзкіх баевікоў Стывэна Сыгала.
31 жніўня будзе апублікаваны шорт-ліст намінантаў на літаратурную прэмію Ежы Гедройця. У панядзелак, 29 жніўня ўвечары зьбіралася журы і цягам некалькіх гадзін шляхам кансэнсусу вызначыла 6 твораў з 29, зь якіх ужо будуць абірацца пераможцы.
Гасьцям гораду, якія прыедуць у старажытны горад цягніком, атрымаць 10-адсоткавую зьніжку будзе найпрасьцей: у старым будынку чыгуначнага вакзалу нядаўна адчынілася беларускамоўная рэстарацыя «Росквіт».
Вядоўца ранішніх навінаў філядэльфійскага тэлеканалу 6 ABC Мэт О’Донэл адказаў у твітэры на пытаньне гледача пра яго ўлюбёныя мэтал-альбомы ў 2016 годзе. Ён назваў ня ўласна альбомы, а выканаўцаў: Re1ikt (Беларусь), Sivyj Yar (Расея), Trautonist (Нямеччына) і Cobalt (ЗША).
Выступ будзе прысьвечаны памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе. Падчас канцэрту будзе праводзіцца збор сродкаў на помнік на магіле Чаркашына ў Берасьці.
Усьлед за мураваным замкам з больш як 600-гадовай гісторыяй ня менш значнай візытоўкай старадаўняга Крэва неўзабаве могуць стаць абʼекты Першай усясьветнай вайны.
У магілёўскіх цягніках рэгіянальных ліній эканом-клясы абвесткі пачалі перадаваць на беларускай мове. Цяпер у дызэлях вітаюць, разьвітваюцца і абвяшчаюць прыпынкі толькі па-беларуску. Супрацоўнікі чыгункі кажуць, што кіраўніцтва выдала адпаведны ўказ. Пасажырам падабаецца.
«Гомелькінавідэапракат» з 1 па 4 верасьня правядзе кінаакцыю «Песьняры беларускай зямлі», прымеркаваную да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 4 верасьня ў Рагачове.
28 жніўня 80 гадоў споўнілася б Генадзю Бураўкіну — выдатнаму паэту, дыплямату, грамадзяніну. Яго ня стала 30 траўня 2014-га ў выніку разьвіцьця анкалягічнай хворобы.
Паводле аднаго з арганізатараў, Уладзімера Булаўскага, галоўная мэта і мінулагодняй, і сёлятней імпрэзаў — гэта даніна памяці дзядзьку Рыгору, народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
На віншавальнай расьцяжцы гарадзенцы заўважылі старую выяву гораду над Дзьвіной.
Загрузіць яшчэ