Як паведамляе БелаПАН, ён стаў першай такой установай у Гомельскай вобласьці. У Доме кнігі разьмяшчаюцца цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая бібліятэка, сучасная канфэрэнц-заля, а таксама кнігарня «Першацьвет».
У рамках Дня беларускага пісьменства былі таксама абвешчаныя сямёра ляўрэатаў другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
У намінацыі «Найлепшы твор прозы» перамог аўтар зборніка гістарычных аповесьцяў «Цяпло колішніх вогнішчаў» Алесь Марціновіч.
Мар’ян Дукса са зборнікам вершаў «Птушка вечнасьці — душа» стаў аўтарам найлепшага паэтычнага твора.
У намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва» перамог Сяргей Далідовіч за шэраг дзіцячых кніг.
Найлепшым драматургічным творам названая п’еса Ягора Конева «Злачынства і пакараньне на берагах Сьвіслачы».
Найлепшым публіцыстычным творам стала кніга Мікалая Барысенкі «Рэха вайны ва Ўсходняй Беларусі».
Кнігу Тацяны Мацюхінай «Беларускі імпрэсіянізм» назвалі найлепшым творам у галіне літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства.
Урэшце, найлепшым дэбютным творам названыя чатыры тамы дзіцячай літаратуры «Таямніца кватэры № 8» аўтарства празаіка Сяргея Клімковіча.