На востраве Лідо праходзіць цырымонія адкрыцьця 73-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю. Нягледзячы на абвешчаную ў Італіі жалобу па ахвярах землятрусу, чырвоную дывановую дарожку арганізатары адмяняць ня сталі.
Аднак гала-вячэру і ўрачысты кактэйль на пляжы, якія традыцыйна праходзяць у дзень адкрыцьця кінафестывалю ў Вэнэцыі, адмянілі — у памяць пра ахвяраў землятрусу 24 жніўня.
На працягу бліжэйшых 10 дзён журы Вэнэцыянскага кінафэстывалю, старшынём якога сёлета стаў рэжысэр Сэм Мэндэс, трэба будзе ацаніць 20 карцін, прадстаўленых у асноўнай праграме. Сярод чаканых прэмʼер — новыя працы Франсуа Азона, Эміра Кустурыцы, Тэрэнса Маліка, Крыстафэра Мюрэя, Андрэя Канчалоўскага.
Самае папулярнае
1