Творчы праект «Метабалізм жывапіснай прасторы» — гэта персанальныя экспазыцыі ў Палацы мастацтваў і галерэі «Ў», семінар пра абстрактнае мастацтва, а таксама кропкавыя мастацкія інтэрвенцыі ва ўрбаністычную прастору Менску. На адной з гарадзкіх сьцен мастакі будуць ствараць рэпрадукцыі карцін Кірушчанкі. Праект прымеркаваны да 60-годдзя мастака.
Лукашук: У гэтым тэксьце я ўжо не баюся сказаць тое, што, магчыма, ня меў некалі сьмеласьці сказаць напрасткі.
Знакаміты амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры памёр у аўторак увечары ва ўзросьце 91 году. Пра гэта паведаміла яго дачка Аляксандра.
Дзесяцігадовая гісторыя Бібліятэкі Свабоды — гэта 35 назваў: гісторыя і культура, рэпартажы і досьледы, вершы і мэмуары. Першай кнігай сэрыі ў 2002 годзе стала паэтычная анталёгія «Верш на Свабоду». 365 вершаў для яе напісалі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, творцы, чые кнігі забараняліся да распаўсюду, і тыя, хто быў асуджаны за літаратурную дзейнасьць.
6 чэрвеня Таварыства вольных літаратараў уручала прэмію «Гліняны Вялес» за 2011 год. Ляўрэатам стаў Аляксандар Лукашук з кнігай «Сьлед матылька. Освальд у Менску».
Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі ў Маладэчне прымяркуюць да юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Кніга «Пакуль ляціць страла» выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». <b>Дадаліся фоты</b>
Да 10-годзьдзя сэрыі «Бібліятэка Свабоды» ў Менску адбудуцца чатыры вечарыны з Радыё Свабода. 5 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова «Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку».
Дакумэнтальны фільм «Даволі! Да Волі...» зьнялі беларускія кінарэжысэры Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі (супрацоўнік Радыё Свабода).
Падчас першага канцэрту сусьветнага турнэ Мадоны у Тэль-Авіве на экране за сьпінай спявачкі быў паказаны відэамантаж, на якім можна рагледзець Лукашэнку, Гітлера, а таксама Марын Ле Пен са свастыкай на лбе.
У Горадні з першага па трэцяга чэрвеня адбываецца традыцыйны ўжо дзевяты фэст нацыянальных культур.
Ала Петрушкевіч — удзельніца праграмы «Ў што я веру — 2012».
Мастачка і дызайнэр Ганна Коўшар у гасьцях на «Свабодзе».
Выстава адкрылася ў рамках Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур.
Акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (Вільня), прафэсара Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу Аляксея Пікуліка асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.
Разам са спадаром Арловым у віцебскім «Эўрапейскім клюбе» выступіў паэт, старшыня Пэн-цэнтру Андрэй Хадановіч.
З нагоды выхаду кніжкі Міленкі Ергавіча «Іншала, Мадона, іншала» ў Менску, перакладчык Сяргей Шупа распавядае нам пра гэтага пісьменьніка і ягоныя творы, пра мову, на якой Ергавіч піша, ды пра мову, на якую гэтую кніжку давялося перакласьці. І яшчэ пра каву, якую можна пакаштаваць у Заграбе і Сараеве.
Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода даў інтэрвію тыднёвіку «Новы час».
Сцэнарыст фільму «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык мае намер зьвярнуцца ў офіс Праграмы разьвіцьця ААН па Ўсходняй Эўропе ў Славаччыне.
Музей гісторыі Магілёва сабраў 45 тысяч даляраў, каб выкупіць арыгінальнае выданьне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году.
Заснавальнік і дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас гаворыць пра ролю Васіля Быкава ў стварэньні і жыцьці Ліцэю.
Сёлета ў чэрвені кожны дзень выпускнікі ліцэю (цяперашнія і колішнія) будуць чытаць у эфіры Свабоды радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.
Украінскі паэт і празаік Сяргей Жадан прыехаў у Беларусь, каб прэзэнтаваць беларускі пераклад сваёй кнігі «Anarchy in the UKR».
Амбасада ЗША перадала ў дар менскаму Цэнтру фатаграфіі больш за сто альбомаў прац найлепшых амэрыканскіх фотамайстроў.
«Рыхтуйцеся людзі, бо сёньняшні лузэр будзе заўтрашнім пераможцам».
Поўны відэазапіс канцэрту 9 траўня ў Празе.
Тамара Краснова-Гусачэнка прызнана пераможцай конкурсу на стварэньне гімна Віцебску. Твор Кастуся Севярынца ў фінал ня трапіў.
Актыўнасьць беларусаў па вяртаньні Статуту на радзіму Валіканіце пракамэнтавала так: «Відаць, у іх няма. Але для нас гэта ня унікум.
Ці фільм Сяргея Лазьніцы можна назваць беларускім? Як успрыняла фільм канская публіка? Чаму Лазьніца здымаў фільм па-расейску? Піша стыпэндыят Вацлава Гаўла на Радыё Свабода Франак Вячорка, які прысутнічаў на прэм'ерным паказе.
Нацыянальны банк Беларусі накіраваў камэрцыйным банкам краіны прапанову паўдзельнічаць у зборы сродкаў, каб набыць арыгінальнае выданьне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Гэта «Свабодзе» пацьвердзілі ў прэсавай службе Нацбанку.
Беларускія ўдзельнікі «Эўрабачаньня» вярнуліся з Баку без узнагародаў. Выніковае шаснаццатае месца ў другім паўфінале з васямнаццаці магчымых не апраўдала чаканьняў арганізатараў нацыянальнага адборачнага конкурсу «Эўрафэст».
29 траўня ў Менску Сяргей Жадан прадставіць беларускі пераклад раману Anarchy in the UKR.
Фільм, зьняты паводле повесьці Васіля Быкава "У тумане", не атрымаў асноўных узнагародаў, але быў уганараваны адмысловым прызам Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў FIPRESCI.
Як паведамілі Радыё Свабода ў Польскай дзяржаўнай кінастудыі (WFDIF), ужо ёсьць першыя вынікі паказаў на Канскім кінафэстывалі. Фільмам зацікавіліся дыстрыбутары ў Чэхіі.
Фільм «У тумане», зьняты Сяргеем Лазьніцам паводле аповесьці Васіля Быкава, уганараваны прызам міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI.
26 траўня ў Горадні на пешаходнай вуліцы Савецкай мінакі разглядалі сотні здымкаў: ад архіўных да партрэтных, а таксама мноства карцін. Мастацкая акцыя была прысьвечаная мастаку ХІХ стагодзьдзя Напалеону Орду.
Музыка Сяргей Клачкоў — удзельнік «Бардаў Свабоды — 2012».
Мастак, ілюстратар, кніжны дызайнэр Вячаслаў Паўлавец — госьць на «Свабодзе».
Мастак, грамадзкі і культурны дзеяч Аляксей Марачкін — удзельнік праграмы «Ў што я веру — 2012».
25 траўня адбылася сусьветная кінапрэм'ера драмы «У тумане» паводле Васіля Быкава. Фільм прэтэндуе на галоўную ўзнагароду фэстывалю ў Канах – «Залатую пальмавую галінку».
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча ў Менску праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню памяці паэта.
Падведзеныя вынікі конкурсу для маладых літаратараў «Эксьлібрыс», абвешчанага Саюзам беларускіх пісьменьнікаў.
Чарговая спроба трапіць у фінальную частку сьпеўнага конкурсу «Эўрабачаньне» не прынесла беларусам посьпеху.
Фільм зьняты беларусам па нараджэньні, расейцам па пашпарце — Сяргеем Лазьніцам. У аснове фільму — аднайменны твор Васіля Быкава. Наш карэспандэнт у Канах вядзе онлайн-рэпартаж.
У менскай гімназіі № 29 адбылося сьвята беларускай мовы для трэціх клясаў.
На некалькі гадзінаў украінскі павільён трапіў у цэнтар увагі ўдзельнікаў 65-га Канскага фэстывалю. Гучаў расейскі шансон, украінскія баляды, гаварылі пра кіно і футбол. Расьпешчаную канскую публіку частавалі гарэлкай і крэкерамі.
У францускім горадзе Каны адбываецца 65-ы штогадовы Канскі кінафэстываль. Сярод сотняў фільмаў ёсьць фільмы, зробленыя беларусамі альбо пра Беларусь.
З0 траўня ў Гомелі пройдзе Трэці фэст беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK! Пра гэта абвясьціў ягоны аргкамітэт.
Культавы амэрыканскі м’юзыкал «Вэстсайдзкая гісторыя» 23 траўня будзе прадстаўлены беларускай публіцы.
«Вэстсайдская гісторыя» — культавы амэрыканскі м’юзыкал Леанарда Бэрнстайна (кампазытар) і Джэрама Робінса (харэограф) — будзе прадстаўлены сёньня беларускай публіцы.
Загрузіць яшчэ