27 чэрвеня ў Менску адкрылася выстава «Я проста ў далёкай вандроўцы», прысьвечаная 70-годдзю мастака. Вячаслаў Дубінка пайшоў з жыцьця 10 жніўня 2010 году.
Імі сталі Алеся Башарымава, Марыя Мартысевіч і Антон Францішак Брыль.
У Казахстане ажывілася грамадзкая дыскусія аб мадыфікацыі моўнай графікі. Група грамадзкіх дзеячаў прапануе выключыць з кірылічнага альфабэту 14 сымбаляў, якія, на думку аўтараў звароту, не адпавядаюць цюркскай фанэтычнай традыцыі.
27 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» ўзнагародзяць ляўрэатаў прэміі часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСьвет».
З выкананьня гімну паэткі Натальлі Арсеньневай і кампазытара Міколы Равенскага «Магутны Божа» 26 чэрвеня ў Магілёве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё міжнароднага фэстывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа».
25 чэрвеня ў Магілёве пачаўся фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». Праходзіць ён сямнаццаты раз.
24 чэрвеня на Віцебшчыне, у вёсцы Межава Аршанскага раёну, пачаўся 8-ы мастацкі пленэр «У пошуках Атлянтыды».
Мастак Алесь Сураў — госьцем на «Свабодзе».
Былы прэзыдэнт Чэхаславаччыны і Чэхіі Вацлаў Гавэл і пасьля сваёй сьмерці ў сьнежні летась працягвае атрымліваць доказы прызнаньня і шанаваньня.
Дзесяткі маладзёнаў, дамовіўшыся праз сацыяльную сетку «Вконтакте», зьбіраюцца штопятніцы ля гарадзкога палаца культуры Гомеля, каб папрактыкавацца пад музыку ў сучасных танцах. Прыяжджаюць і хлапцы з суседніх райцэнтраў — у прыватнасьці, з Добруша.
Віктару Цою 21 чэрвеня споўнілася б 50 гадоў. Цой і група «Кіно» далі адзін канцэрт у Менску — у часы перабудовы, у траўні 1989 году. Праз год Цоя ня стала. Тады ў беларускай сталіцы паўстала сьцяна Цоя. Яе некалькі разоў прымусова выціскалі далей з вачэй — спачатку з Кастрычніцкай плошчы, потым з вуліцы Інтэрнацыянальнай, але прыхільнікі Цоя яе адстаялі. Цяпер яна непадалёк ад стадыёна «Дынама», дзе адбыўся першы і апошні ў Менску канцэрт Цоя. А летам мінулага году Цой зноў стаў бадай што самым папулярным музыкам у Беларусі.
Штодня ў чэрвені выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю (цяперашнія і колішнія) чытаюць радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.
20 чэрвеня ў Магілёве ў грамадзкім цэнтры «Кола» выступіў лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка.
Больш за 50% жыхароў Беларусі за апошні год не наведалі ніводнага культурнага мерапрыемства.
Адміністрацыя інтэрнэт-парталу YouTube выдаліла са сваіх старонак вэрсію фільму «Вышэй неба» на просьбу Праграмы разьвіцьця ААН, якая лічыць, што яна была там разьмешчана незаконна.
Ляўрэатамі прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» сёлета сталі краязнаўца, настаўнік беларускай мовы Алесь Белакоз і музыка, лідэр гурту «Крамбамбуля» Лявон Вольскі. <b>Дадаліся фоты</b>
Ужо некалькі месяцаў людзі ў Глыбокім жывуць нібыта на будаўнічай пляцоўцы. Як і пад «Дажынкі», пад Дзень беларускага пісьменства і друку, які сёлета будуць адзначаць 2 верасьня, выдаткоўваюцца значныя сродкі на добраўпарадкаваньне. Таму ў Глыбокім цяпер няспынна дзе кладуць плітку, дзе паднаўляюць будынкі на цэнтральных вуліцах, а дзе і нішчаць старую забудову.
Легендарны музыка, удзельнік групы Beatles Пол Макартні сёньня сьвяткуе 70-ы дзень нараджэньня. Ён нарадзіўся ў 1942 годзе ў Лівэрпулі ў сям'і работнікаў.
Анатоль Кудласевіч у «Бардах Свабоды — 2012».
Міхал Анемпадыстаў — беларускі мастак. Працуе як дызайнэр, графік, фатограф. Аўтар мноства плякатаў і паштовак, афармляў альбомы самых папулярных беларускіх музыкаў.
Ігар Памяранцаў: Для мяне горад Чарнаўцы — родны ня толькі таму, што я зьвязаны зь ім сваім жыцьцём, дзяцінствам і юнацтвам, але і таму, што я зьвязаны з гэтым горадам сьмерцю.
Выстава прымеркаваная да 125-годзьдзя мастака, які нарадзіўся 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1887 году ў Віцебску.
Прэзэнтацыя дзьвюх кніг сэрыі «Бібліятэка Свабоды» з удзелам пісьменьніка Ўладзімера Арлова прайшла ў Берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі.
12 чэрвеня — 15 год сьмерці Булата Акуджавы — расейскага паэта, кампазытара, літаратара і сцэнарыста.
У Тэатры Польскім у Варшаве адбылася прэм’ера спэктаклю «Час жанчын» пра сытуацыю ў Беларусі, паведамляе сайт charter97.org. Спэктакль прысьвечаны палітычным зьняволеным, якія працягваюць знаходзіцца ў турмах Беларусі.
9 траўня ў Маладэчне пачаўся 12-ы нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі, прысьвечаны 130-годзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа.
9 чэрвеня ў Магілёве у гарадзкой ратушы адбылася прэзэнтацыя выкупленага ў Расеі экзэмпляра статута Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенага ў 1588 годзе Львом Сапегам.
9 чэрвеня ў Варшаве ў Тэатры Польскім адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Час жанчын».
5 чэрвеня ў Менску прэзэнтавалі кнігу Ўладзімера Арлова «Пакуль ляціць страла». Кніга «Пакуль ляціць страла» выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
6 чэрвеня Таварыства вольных літаратараў у менскай кнігарні «логвінаЎ» уручала прэмію «Гліняны Вялес» за 2011 год. Ляўрэатам стаў Аляксандар Лукашук з кнігай «Сьлед матылька. Освальд у Менску» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
7 чэрвеня ў менскай кнігарні «логвінаЎ» прэзэнтавалі кнігу «Слоўнік Свабоды». Выденьне выйшлаў ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
У менскай арт-галерэі адбылася імпрэза, прысьвечаная 10-гадоваму юбілею кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
8 чэрвеня ў Менску ў мастацкай галерэі Інстытуту тэалёгіі імя сьвятых Мятода і Крылы БДУ адчынілася выстава абразоў, напісаных удзельнікамі міжнародных майстар-клясаў іканапісу, што адбываюцца ў польскай Навіцы.
8 чэрвеня ў «Арт Сядзібе» Радыё Свабода адзначылі 10-гадовы юбілей «Бібліятэкі Свабоды» разам зь сябрамі і аўтарамі гэтай сэрыі.
У менскай кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя кнігі «Слоўнік Свабоды», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Гэта другое выданьне кнігі, якая выйшла да 10-годзьдзя сэрыі.
Як паведамляе «Эўрарадыё», беларускі гісторык Захар Шыбека вырашыў паехаць у Ізраіль да каханай жанчыны.
У рэдакцыю «Радыё Свабода» трапіла відэа, на якім чалавек у форме афіцэра менскай міліцыі дакладвае па рацыі, што міліцыя гатовая перайсьці на бок дэманстрантаў.
7 чэрвеня ў будынку Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску адбылася ўрачыстая перадача Статуту Вялікага Княства Літоўскага музэю гісторыі Магілёва. Улады РБ на выкуп рэліквіі грошай не знайшлі.
7 чэрвеня «Бібліятэка Свабоды» сьвяткуе сваё 10-годзьдзе і прэзэнтуе новую кнігу «Слоўнік Свабоды».
Творчы праект «Метабалізм жывапіснай прасторы» — гэта персанальныя экспазыцыі ў Палацы мастацтваў і галерэі «Ў», семінар пра абстрактнае мастацтва, а таксама кропкавыя мастацкія інтэрвенцыі ва ўрбаністычную прастору Менску. На адной з гарадзкіх сьцен мастакі будуць ствараць рэпрадукцыі карцін Кірушчанкі. Праект прымеркаваны да 60-годдзя мастака.
Лукашук: У гэтым тэксьце я ўжо не баюся сказаць тое, што, магчыма, ня меў некалі сьмеласьці сказаць напрасткі.
Знакаміты амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры памёр у аўторак увечары ва ўзросьце 91 году. Пра гэта паведаміла яго дачка Аляксандра.
Дзесяцігадовая гісторыя Бібліятэкі Свабоды — гэта 35 назваў: гісторыя і культура, рэпартажы і досьледы, вершы і мэмуары. Першай кнігай сэрыі ў 2002 годзе стала паэтычная анталёгія «Верш на Свабоду». 365 вершаў для яе напісалі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, творцы, чые кнігі забараняліся да распаўсюду, і тыя, хто быў асуджаны за літаратурную дзейнасьць.
6 чэрвеня Таварыства вольных літаратараў уручала прэмію «Гліняны Вялес» за 2011 год. Ляўрэатам стаў Аляксандар Лукашук з кнігай «Сьлед матылька. Освальд у Менску».
Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі ў Маладэчне прымяркуюць да юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Кніга «Пакуль ляціць страла» выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». <b>Дадаліся фоты</b>
Да 10-годзьдзя сэрыі «Бібліятэка Свабоды» ў Менску адбудуцца чатыры вечарыны з Радыё Свабода. 5 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова «Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку».
Дакумэнтальны фільм «Даволі! Да Волі...» зьнялі беларускія кінарэжысэры Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі (супрацоўнік Радыё Свабода).
Падчас першага канцэрту сусьветнага турнэ Мадоны у Тэль-Авіве на экране за сьпінай спявачкі быў паказаны відэамантаж, на якім можна рагледзець Лукашэнку, Гітлера, а таксама Марын Ле Пен са свастыкай на лбе.
Загрузіць яшчэ