Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купалу і Коласа ўшануюць на «Маладэчна-2012»


Нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі ў Маладэчне прымяркуюць да юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Пад час фэстывалю, які пройдзе 8-10 чэрвеня, адбудзецца шэраг літаратурных імпрэзаў, прысьвечаных 130-й гадавіне нараджэньня клясыкаў.

8 чэрвеня ў маладэчанскім амфітэатры пакажуць рок-опэру «Курган» паводле матываў паэмы Янкі Купалы.

9 чэрвеня пад час урачыстай цырымоніі адкрыцьця фэстывалю адбудзецца гала-канцэрт «Дзьве яркія зоркі», паведамляе БелТА. У раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Багдановіча заплянаваная прэзэнтацыя новых выданьняў да юбілею Купалы і Коласа. У маладэчанскім музычным каледжы імя М.К.Агінскага пры ўдзеле беларускіх паэтаў пройдуць «Паэтычныя сустрэчы».

Агулам пад час Нацыянальнага фестывалю песьні і паэзіі пройдзе каля 20 мерапрыемстваў. Адным з галоўных фэстывальных падзей стане конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песьні. Таксама на фэстывалі заплянавана тэатральная праграма з удзелам беларускіх драматычных тэатраў, канцэрт джазавай песьні і музыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG