Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полу Макартні сёньня 70


Легендарны музыка, удзельнік групы Beatles Пол Макартні сёньня сьвяткуе 70-ы дзень нараджэньня. Ён нарадзіўся ў 1942 годзе ў Лівэрпулі ў сям'і работнікаў.

На пачатку 1960-х гадоў Макартні разам з Джонам Ленанам, Джорджам Гарысанам і Рынгам Старам стварыў квартэт, які шматлікія прыхільнікі лічаць найлепшай музычнай групай усіх часоў.

Большасьць кампазыцыяў Beatles створаныя ў суаўтарстве і падпісаныя імёнамі Джона Ленана і Пола Макартні. Песьня Yesterday, якую напісаў Макартні, больш за дзьве тысячы разоў выкананая іншымі музыкамі.

У пачатку чэрвеня Макартні выступіў на канцэрце, прысьвечаным 60-м угодкам праўленьня каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II. У ліпені яго выступам павінна завяршыцца цырымонія адкрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў у Лёндане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG