Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначаныя пяцёра пераможцаў літаратурнага конкурсу «Эксьлібрыс»


Падведзеныя вынікі конкурсу для маладых літаратараў «Эксьлібрыс», абвешчанага Саюзам беларускіх пісьменьнікаў.

Журы вызначыла пяцёх пераможцаў — Алеся Башарымава (пераклад), Алесь Замкоўскі (вершы), Антон Рудак (вершы), Вера Стромава (проза) і Ганна Янкута (пераклад).Узнагароджаньне адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня.

Пераможцаў конкурсу ― пяць, фіналістаў (разам зь пераможцамі) ― дваццаць. Яшчэ 15 удзельнікаў атрымаюць заахвочвальныя дыплёмы і, як і фіналісты, магчымасьць навучаньня ў Школе для маладых пісьменьнікаў пры СБП.

У журы конкурсу ўвайшлі: Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла і Андрэй Хадановіч.

Конкурс «Эксьлібрыс» прысьвечаны клясыкам беларускай літаратуры, юбілеі якіх адзначаюць сёлета: Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову.

Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына, на якой узнагародзяць пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе «Дзеяслоў» і газэце «Літаратурная Беларусь», іх аўтары атрымаюць магчымасьць наведаць літаратурныя майстар-клясы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменьнікі. Па заканчэньні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG