29 траўня споўнілася 20 гадоў ад выхаду першага нумару адроджанай “Нашай Нівы”. Госьцем «Начной Свабоды» -- тагачасны рэдактар газэты Сяргей Дубавец.
Штодня на працягу чэрвеня палітычныя вязьні, іх родныя і блізкія чытаюць быкаўскія радкі. Уладзімер Някляеў чытае ўрывак з апавяданьня “Сьцяна”.
31 траўня ў польскім Уроцлаве адбылося адкрыцьцё Дзён беларускай культуры. Доўжацца яны будуць да 5 чэрвеня. Ініцыявалі правядзеньне Дзён беларускія студэнты, якія вымушаныя вучыцца па-за межамі Беларусі.
31 траўня а <nobr>18-й</nobr> гадзіне ў фальварку «Добрыя мысьлі», што на вуліцы Магілёўскай, 12, павінна была адбыцца прэзэнтацыя новай кнігі Уладзімера Мацкевіча «Ня думайце пра рыжага і сьляпога качканоса».
Што адбываецца там, дзе вы цяпер, як выглядае крызіс і выхад зь яго, што мяняецца і што застаецца бязь зьменаў? Летні фота- і відэаконкурс, сур'ёзныя прызы.<br><a href="http://www.svaboda.org/photogallery/6783.html" style="font-weight: bold;">Глядзі галерэю конкурсу</a>.
Госьцем «Начной Свабоды» – аўтар перадачы «Белы сьпіс Свабоды» журналіст Сяргей Будкін. Зь ім мы падсумуем вынікі праекту.
Музыкі, якія ў Беларусі пазбаўленыя канцэртнай сцэны, доступу да дзяржаўнага тэлебачаньня, радыё, друку, – цягам двух месяцаў штодня гучалі ў ранішнім і начным эфіры Свабоды.
Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць эканамічны крызіс, афіцыйную дэвальвацыю і чэргі па тавары ды валюту.
Сёньня спаўняецца 70 гадоў амэрыканскаму сьпеваку, кампазытару і паэту Бобу Дылану, адной са знакавых постацяў сусьветнай культуры ХХ стагодзьдзя.
Герб КДБ расквітнеў перад будынкам нацыянальнай мастацкай галерэі «Zachęta» ў Варшаве. Гэта частка выставы незалежных беларускіх мастакоў. Адкрыцьцё -- у аўторак.
Пасьля вызваленьня з-пад хатняга арышту Ўладзімер Някляеў у свае першыя госьці выправіўся да народнага паэта Рыгора Барадуліна. Фота і відэа.
Каля сотні літаратараў з усяго сьвету падпісалі ліст салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым і заклікалі ўлады РБ неадкладна вызваліць паэта. Сярод падпісантаў ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі паэтка Віслава Шымборска.
На беларускай сцэне зусім няшмат рок-камандаў з жаночым вакалам. Яшчэ меней сапраўдных харызматычных рок-сьпявачак. А тых, хто працяглы час пасьлядоўна і пасьпяхова змагаецца з стэрэатыпам, што рок-музыка — справа мужчынская, зусім вобмаль. Якраз з такіх — госьця сёньняшняй праграмы «Белы сьпіс Свабоды».
Дабрачынны канцэрт у дапамогу пацярпелым ад тэракту ў менскім мэтро пройдзе 15 траўня ў менскім "Лофт-кафэ". У канцэрце возьмуць удзел рок-, джаз- і этна-гурты, а таксама літаратары. Усе сродкі, атрыманыя з імпрэзы, будуць накіраваныя пацярпелым ды іх сем’ям на рэабілітацыю.
Аўтарка кнігі «У вайны не жаночае аблічча» перамагла ў конкурсе, які праводзіцца другі раз, -- піша «Rzeczpospolita». Кніга складаецца з успамінаў жанчын пра ІІ сусьветную вайну.
Камэнтуючы выбыцьцё з фіналу Эўрабачаньня беларускай удзельніцы, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што сьпявачку “засудзілі”.
Лёс газэтаў «Наша ніва» і «Народная воля» будзе вырашацца ў судзе, куды зьвярнулася з адпаведным пазовам Міністэрства інфармацыі. Як успрымаюць гэтую падзею людзі творчыя? Госьцяй ДЛ — даўняя аўтарка «Нашай нівы» пісьменьніца Наталка Бабіна.
Заплянаваны на 27 чэрвеня ў Менску канцэрт легенды ўсясьветнага року, брытанскага сьпевака Стынга, адменены з-за фінансавай сытуацыі ў Беларусі.
Менгарвыканкам падтрымаў прапанову старшыні таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча аб аднаўленьні на Кастрычніцкай плошчы сталіцы касьцёлу Сьвятога Тамаша Аквінскага — помніка барока XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Гэты чалавек у рок-н-роле яшчэ з брэжнеўскіх часоў. Жыў ён фізычна ў БССР, але душой быў недзе там, дзе сапраўды вольна дыхаў чалавек. Яго цудоўным чынам абмінулі савецкія музычныя ўплывы.
Стан здароўя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна палепшыўся. Ён піша вершы, якія абяцае прачытаць слухачам Свабоды адразу пасьля выпіскі зь лякарні.
У першыя дні XX Міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» заплянаваны новы культурніцкі праект. 8-9 ліпеня ўпершыню будзе праведзены «Фэстываль мастацтваў беларусаў сьвету».
У траўні Менску адбудзецца канфэрэнцыя, прысьвечаная 80-годзьдзю з дня пакутніцкай сьмерці беларускага праваслаўнага царкоўнага дзеяча, мітрапаліта Менскага і Беларускага Мэлхісэдэка.
У Менску ў аўторак быў прэзэнтаваны шосты нумар гістарычнага дайджэсту "Деды". У зборнік увайшлі матэрыялы канфэрэнцыі па этнагенезе беларусаў, якая адбылася ў Менску 30 студзеня.
Беларуская дзяржава ня выдзеліла ні рубля на дзейнасьць Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага за ўсе 15 гадоў існаваньня арганізацыі, – заявіў старшыня арганізацыі Алег Рудакоў, які прыбыў у Магілёў з прыватным візытам.
А 19-ай гадзіне ў кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці 37А) адбудзецца прэзэнтацыя 6-га выпуску гістарычнага дайджэсту «Деды». У прэзэнтацыi, якая будзе мець форму навуковай і грамадзкай дыскусіі, возьмуць удзел Анатоль Тарас, рэдактар дайджэсту, а таксама некаторыя з аўтараў артыкулаў.
30 красавіка ў Пінску на 66-м годзе жыцьця сышла ў іншы сьвет вядомая беларуская пісьменьніца Валянціна Коўтун, – паведамляе прэс-служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
25 красавіка ў Кіеве распачаўся традыцыйны, пяты па ліку, фэстываль сучаснай беларускай культуры "Беларуская вясна". Доўжыцца ён будзе тры тыдні. У праграме фэсту — шматлікія мастацкія выставы, пэрформансы, майстар-клясы, відэаінсталяцыі, дыскусіі.
Тут прайшла творчая імпрэза "Тэрыторыя свабоды" з удзелам вядомых літаратараў Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Арлова, Андрэя Хадановіча і маладзейшага паэта -- Віталя Рыжкова.
Свой погляд на сэнс і наступствы тэрарыстычнага выбуху ў менскім мэтро мы папрасілі выкласьці пісьменьніцу Сьвятлану Алексіевіч.
21:15 Месца выбуху на "Кастрычніцкай" закрытае мэталёвай плітой. Людзі з кветкамі выстройваюцца ў чаргу.
Новы допіс літаратурнага праекту да стагодзьдзя Чэслава Мілаша. Пры падтрымцы Міжнароднай сеткі літаратурных цэнтраў “Halma” і Эўрапейскага культурнага фонду.
Новы допіс літаратурнага праекту да стагодзьдзя Чэслава Мілаша. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міжнароднай сеткі літаратурных цэнтраў “Halma” і Эўрапейскага культурнага фонду.
У сядзібе партыі БНФ адбыўся паказ дакумэнтальнага фільму «Няскораная», прысьвечанага Ларысе Геніюш. Прагляд фільма быў прымеркаваны да дня сьмерці паэткі.
Маці палітвязьня Паўла Севярынца Тацяна вельмі задаволеная, што Лябедзька на волі, яна мае спадзеў, што вызваляць і яе сына.
Ад панядзелка да пятніцы ў студыі "Свабоды" — героі "чорнага сьпісу", складзенага ўладамі. Музыкі, паэты, празаікі, філёзафы, якія ў Беларусі пазбаўленыя канцэртнай сцэны, доступу да дзяржаўнага тэлебачаньня, радыё, друку, ад наступнага панядзелка — штодня ў ранішнім і начным эфіры "Свабоды". У "чорным сьпісе" ўладаў — 8 імёнаў беларускіх музыкаў і гуртоў: "Ляпіс Трубяцкой", "Палац", "Крама", "N.R.M.", "Neuro Dubel", "Крамбамбуля", "Нака", сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч.
2 красавіка ў Горадні пачалася выстава Алеся Пушкіна. У прыватнай галерэі “Крыга” выстаўленыя пятнаццаць палотнаў мастака. А ў падворку на дрэве -- ягоныя шпакоўні, зробленыя па-мастацку разнастайна: ёсьць, напрыклад, “царкоўная” з цыбулінай або шпакоўня з афіцыйным дзяржгербам.
Музыкі, паэты, празаікі, філёзафы, якія ў Беларусі пазбаўленыя канцэртнай сцэны, доступу да дзяржаўнага тэлебачаньня, радыё, друку, ад наступнага панядзелка – штодня у ранішнім і начным эфіры "Свабоды".
Новы допіс літаратурнага праекту да стагодзьдзя Чэслава Мілаша. Пры падтрымцы Міжнароднай сеткі літаратурных цэнтраў “Halma”і Эўрапейскага культурнага фонду.
У апошні дзень сакавіка ў Менску падчас канцэрту вядомых беларускіх бардаў Сержука Сокалава-Воюша, Зьмітра Бартосіка і Андрэя Плясанава адбылася прэзэнтацыя мультымэдыйнага DVD-дыска «100 бардаў Свабоды». Як беларускія музычныя крытыкі ацэньваюць гэты праект і новы дыск?
31 сакавіка ў малой канцэртнай залі «Менск» прайшоў канцэрт вядомых беларускіх бардаў: Сержука Сокалава-Воюша, Зьмітра Бартосіка і Андрэя Плясанава. На канцэрце адбылася прэзэнтацыя мультымэдыйнага DVD-дыска «100 бардаў Свабоды», які выйшаў у сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
У Старым каралеўскім замку ў Горадні сёньня адкрылася выстава «Бяз грыфу „сакрэтна“». У ёй апавядаецца пра жыцьцё гораду пад нямецкай акупацыяй, калі Горадню далучылі да Ўсходняй Прусіі.
Радыё “Свабода” выпусьціла мультымэдыйны DVD-дыск “Сто бардаў свабоды”. Каб атрымаць дыск, дашліце ліст са сваім адрасам.
31 сакавіка ў малой залі канцэртнага комплексу «Менск» мае быць супольны канцэрт музыкаў Андрэя Плясанава, Зьмітра Бартосіка і Сержука Сокалава-Воюша. Наведвальнікаў канцэрту чакае сюрпрыз — Радыё Свабода прэзэнтуе мультымэдыйны дыск «Сто бардаў свабоды».
Скасаваныя канцэрты гурту «Ляпіс Трубяцкой» у Менску, якія былі заплянаваныя на 1 і 2 красавіка ў клюбе «Рэактар».
Сёньня ў будынку брытанскага парлямэнту ў Лёндане выступіць "Свабодны тэатар" зь Беларусі. У спэктаклі менскага тэатру таксама возьме ўдзел брытанскі актор Джуд Лоў, а ўводнае слова перад спэктаклем скажа сусьветна вядомы драматург Том Стопард.
У нядзелю ў Горадні адбылася літаратурная экскурсія, прысьвечаная тром “шасьцідзесятнікам” – народнаму пісьменьніку Васілю Быкаву, празаіку Аляксею Карпюку і гісторыку Барысу Клейну.
Загрузіць яшчэ