Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня ва Ўсходняй Прусіі


Адозва да сялянаў
Адозва да сялянаў
У Старым каралеўскім замку ў Горадні сёньня адкрылася выстава «Бяз грыфу „сакрэтна“». У ёй апавядаецца пра жыцьцё гораду пад нямецкай акупацыяй, калі Горадню далучылі да Ўсходняй Прусіі.

На адкрыцьці дырэктар Гісторыка-архэалягічнага музэю Юры Кітурка нагадаў, што немцы 22 чэрвеня 1941 году адразу пачалі бамбаваць горад, у цэнтры было нямала разбурэньняў. Чырвоная армія ў другой палове дня пакінула Горадню. Праўда, на наступны дзень паступіў загад тэрмінова адваяваць горад, у выніку на подступах да яго была страчана амаль цэлая дывізія.

На выставе ёсьць форма, зброя і Чырвонай арміі, і Вэрмахту. Але асноўная мэта — паказаць жыцьцё ў Горадні пад нямецкай акупацыяй: гета, тумба з абвесткамі, у тым ліку пра расстрэлы, агітацыйныя плякаты, вулічныя здымкі. Разам з музэем да арганізацыі выставы далучыўся абласны архіў, фотаматэрыялы пазычылі прыватныя калекцыянэры.

Ля тумбы з абвесткамі
Хлопчык ля нямецкага ручнога кулямёту.
Шапкі паліцыянтаў, халодная зброя
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG