А 19-ай гадзіне ў кнігарні «логвінаў» (пр. Незалежнасьці 37А) адбудзецца прэзэнтацыя 6-га выпуску гістарычнага дайджэсту «Деды». У прэзэнтацыi, якая будзе мець форму навуковай і грамадзкай дыскусіі, возьмуць удзел Анатоль Тарас, рэдактар дайджэсту, а таксама некаторыя з аўтараў артыкулаў.
Як падае сайт “Нашай Нівы”, на імпрэзу апрашаюцца ўсе, хто цікавіцца «белымі плямамі» беларускай гісторыі і нацыятварэньня.
«Деды» — дайджэст артыкулаў па беларускай гісторыі, у якiм матэрыялы перакладзеныя на расійскую мову. Рэдактар Анатоль Тарас тлумачыць гэта тым, што значная частка беларусаў нічога не чытае па-беларуску. А перакладаючы папулярныя матэрыялы па беларускай гісторыі, аўтары альманаху тым самым намагаюцца пашырыць цікавасьць да яе.
У 6-м выпуску альманаху зьмешчаныя даклады, зачытаныя на канфэрэнцыі ў пытаньнях этнагенэзу беларусаў, а таксама артыкулы па праблемах айчыннай гісторыі.