Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Бабкоў піша Чэславу Мілашу


Новы допіс літаратурнага праекту да стагодзьдзя Чэслава Мілаша. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міжнароднай сеткі літаратурных цэнтраў “Halma” і Эўрапейскага культурнага фонду.

Ігар Бабкоў – аўтар трох зборнікаў паэзіі (“Solus Rex”, “Герой вайны за празрыстасьць”, “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб”), раману “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”, зборніка эсэ “Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньне ру[i]наў” і навуковай манаграфіі “Філязофія Яна Сьнядэцкага”.

Літаратурнай творчасьцю займаецца зь сярэдзіны 1980-х, быў сябрам літаратурных суполак “Бабілён” і “Тутэйшыя”.

У 1990-я стварыў Цэнтар эўрапейскіх досьледаў і культурных ініцыятываў “ЭўраФорум”, быў адным з заснавальнікаў Беларускага калегіюму. З 1997 году выдаваў “сярэднеэўрапейскі культурны агляд” – часопіс “Фрагмэнты”.

Філёзаф з адукацыі, Бабкоў працуе ў Інстытуце філязофіі Акадэміі навук Беларусі, дзе займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй і гісторыяй філязофіі. Выкладае ва ўнівэрсытэтах Менску і Вільні.


“Лісты да Мілаша”


Грамадзкі праект “Лісты да Мілаша” быў распачаты шэрагам культурных і асьветніцкіх асяродкаў, у іх ліку — Міжнародная сетка літаратурных цэнтраў “Halma”, Эўрапейскі культурны фонд. Гэты праект – працяг асэнсаваньня ўзаемадачыненьняў Эўропы, які сам Мілаш запачаткаваў у сваёй вядомай кнізе “Родная Эўропа” (Rodzinna Europa). Выдадзеная ўпершыню ў Парыжы ў 1958 годзе супольнасьцю антыкамуністычнай эміграцыі і перакладзеная амаль на ўсе эўрапейскія мовы, кніга расказвае пра “ўсходняга эўрапейца”. Народжаны ў Літве польскі шляхціц, які перажыў яшчэ рэвалюцыю ў Расеі, доўгі час жыў у Парыжы і ЗША, памёр у Кракаве, які яму нагадваў Вільню.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG