У Менску 13–14 кастрычніка прайшла Другая (не)канфэрэнцыя настаўнікаў EdCamp Belarus 2018, дзе найлепшыя беларускія пэдагогі прэзэнтавалі свае мэтодыкі.
На гэтых выходных у Менску прайшла другая сустрэча школьных настаўнікаў EdCamp Belarus — 2018. Каля 150 настаўнікаў дзяліліся сваімі напрацоўкамі, мэтодыкамі, ідэямі і досьведам.
У культурнай прасторы Ок-16 адбылася падкаст-вечарынка ад Зьмітра Бартосіка, майстра непрыдуманых сюжэтаў і трыюмфатара літаратурных прэміяў. Ён прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Клініка кітайскага дантыста», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».
1 кастрычніка спаўняецца 10 гадоў агульнабеларускай грамадзянскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі», мэта якой — «паглыбленьне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў».
«Многія чамусьці лічаць, што „справа БелТА“ ўжо завершаная. А яна толькі пачалася. І чым і калі скончыцца — абсалютна незразумела... Мы па чарзе ходзім на допыты. Ідзе сьледзтва», — напісала ў сваім фэйсбуку Марына Золатава.
Акрамя фігурантаў «справы БелТА» — галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай і міжнароднай аглядальніцы Тацяны Каравянковай — у Сьледчы камітэт выклікалі іншых супрацоўнікаў агецтва ў якасьці сьведкаў.
Пасьля прызнаньня рэдактара аддзелу сайту Tut.by Дзьмітрыя Бобрыка ў тым, што ён пад ціскам Сьледчага камітэту падпісаў дамову аб супрацоўніцтве, ніхто зь іншых фігурантаў «справы БелТА» не заявіў аб вэрбаваньні.
Аднак пакуль няясна, ці дазволяць менскія ўлады, каб гэтыя званы загучалі.
Суд Першамайскага раёну Менску разгледзеў заяву амэрыканца Джона Ліна Росмана, які 10 гадоў жыве ў Беларусі, які дамагаўся, каб у пасьведчаньні аб нараджэньні ягонага дзіцяці не пісалі імя па бацьку.
20 верасьня, у дзень народзінаў Натальлі Арсеньневай, абвешчаны пераможца паэтычнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай. Ім стаў Алесь Разанаў за кнігу «Перавыданае».
Сяргей Шапран — біёграф Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна — напісаў новую кнігу: «Уладзімер Някляеў. Незавершаная біяграфія». Выйшла яна ў Смаленску, бо Някляева беларускія ўлады ня вельмі шануюць.
Джон Лін Росман, які нарадзіўся ў ЗША, 10 гадоў жыве ў Беларусі, змагаецца зь беларускімі ўладамі, каб у пасьведчаньні аб нараджэньні ягонага дзіцяці не пісалі імя па бацьку. ЗАГС і Міністэрства юстыцыі Беларусі яму адмовілі, 18 верасьня заяву Росмана будзе разглядаць суд Першамайскага раёну Менску.
Год таму, 16 верасьня 2017 году, каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну прапаў 10-гадовы Максім Мархалюк. Пазьней у лесе знайшлі ровар хлопчыка. Шматдзённыя пошукі зьніклага з удзелам тысяч валянтэраў, выратавальнікаў, спэцтэхнікі, авіяцыі ні да чога не прывялі.
16 верасьня спаўняецца 80 гадоў Віктару Дашуку — выбітнаму беларускаму кінарэжысэру-дакумэнталісту, народнаму артысту, ляўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, шматлікіх міжнародных кінафэстываляў, народнаму артысту БССР. Цягам апошніх 25 гадоў беларускія ўлады яго проста не заўважаюць. Забыўся пра існаваньне выбітнага рэжысэра і «Беларусьфільм», якому Віктар Дашук аддаў больш за 30 год свайго жыцьця.
Слуцкі «Інфа-Курʼер» апавёў гісторыю 51-гадовай загадчыцы пункта пракату стадыёну Ларысы Грыгаровіч, якая паўгода ходзіць на працу, дзе нічога ня робіць, і атрымлівае за гэта 270 рублёў у месяц. Жанчына скардзіцца, што падпрацоўкі ёй не даюць і не скарачаюць.
Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай дзяржавай, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы і не падпісала Эўрапейскую Хартыю мясцовага самакіраваньня.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкаму адмовіліся пракамэнтаваць Свабодзе, чаму зноў пачаліся затрыманьні людзей на спартовых мерапрыемствах за нацыянальную сымболіку — бел-чырвона-белыя сьцягі.
9 верасьня ў Менску прайшоў VII зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Выбары старшыні адклалі, аднак на зьезьдзе сваёй актыўнай пазыцыяй вызначыўся 33-гадовы Сяргей Чарачэнь, адзін з намесьнікаў. Унутры БСДГ некаторыя мяркуюць, што менавіта ён можа ачоліць партыю пасьля Шушкевіча.
9 верасня ў Мінску праходзіць зьезд партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Загрузіць яшчэ