Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На зьездзе БСДГ старшыню партыі не абралі, выбары перанесьлі


Справаздачна-выбарчы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычай Грамады, 9 верасьня 2018 году

Намесьніца кіраўніка Цэнтральнай рады партыі Сьвятлана Губейка на VII зьезьдзе БСДГ прапанавала абраць новую Цэнтральную раду, рэвізійную камісію партыі, а выбары старшыні партыі і намесьнікаў старшыні перанесьці на наступную сэсію зьезду.

Сваю прапанову яна абгрунтавала адсутнасьцю на зьезьдзе старшыні БСДГ Станіслава Шушкевіча: маўляў, праводзіць выбары безь яго некарэктна. Дэлегаты зьезда ўхвалілі гэту прапанову.

Зьезд БСДГ 9 верасьня 2018 году
Зьезд БСДГ 9 верасьня 2018 году

Статут партыі дазваляе правесьці чарговую сэсію зьезду цягам бліжэйшых 6 месяцаў.

Хто заменіць Шушкевіча? У Менску праходзіць зьезд «Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады»

Станіслаў Шушкевіч ачольвае партыю БСДГ з 1998 года. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі.

Намесьнік старшыні БСДГ Сяргей Чарачэнь
Намесьнік старшыні БСДГ Сяргей Чарачэнь

Намесьнік старшыні партыі Сяргей Чарачэнь пазнаёміў дэлегатаў зьезду з новай стратэгіяй партыі.

У цэнтры моладзевы актывіст Мікіта Краснакуцкі
У цэнтры моладзевы актывіст Мікіта Краснакуцкі

Дата другой сэсіі зьезду пакуль ня вызначаная, гэта будзе залежыць ад стану здароўя Шушкевіча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG