Міністэрства юстыцыі Ўкраіны падало пазоў у суд Кіева, каб забараніць дзейнасьць Камуністычнай партыі.
Яшчэ некалькі супрацоўнікаў Берасьцейскай філярмоніі цяжка захварэлі праз грыбок, які разьвіўся ў падвальным памяшканьні.
На Гомельшчыну працягваюць прыяжджаць уцекачы з Украіны. Іх няшмат, але яны прыяжджаюць. Пераважна гэта жыхары Данецкай і Луганскай абласьцей.
Выходнымі ў Валожынскім раёне на хутары Шаблі прайшоў фэст «Вольнае паветра». Сёлета ён быў прысьвечаны Купальлю.
Ці вяртаюцца ў вызвалены Славянск уцекачы? Як жыў горад пад уладаю сэпаратыстаў і што там адбываецца цяпер? Ці застанецца ў будучыні небясьпека ідэяў сэпаратызму ў гэтым горадзе Данецкай вобласьці Ўкраіны? На такія пытаньні беларускай службы Радыё Свабода адказаў жыхар Славянску.
Радыё Свабода зьвярнулася з такім пытаньнем да арганізатараў і ўдзельнікаў той ініцыятывы.
Аляксандар Лукашэнка быў вайсковай форме, яго сын Мікалай — у цывільным, з чырвона-зялёнай стужкай. Падчас выступу бацькі сын стаў за трыбунай.
Прадпрымальніка з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса вызвалілі з-пад варты, і ён цяпер знаходзіцца дома.
Старшыня Кампартыі Расеі Генадзь Зюганаў даслаў віншавальную тэлеграму кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку з Днём незалежнасьці. Ён завяршыў яе словамі: «Жыве Беларусь!»
Парад на афіцыйны Дзень Незалежнасьці Беларусі — грукат, пабіты асфальт і расейскія войскі.
Каля 140 чалавек прыйшлі 3 ліпеня ў менскі парк імя Горкага ў нацыянальных строях і бясплатна пакаталіся на атракцыёнах.
Пакуль у Менску па вуліцах езьдзяць танкі, у правінцыі сьвяткуюць больш сьціпла.
У Магілёве гандляроў на буйных рынках у параўнаньні з папярэднім днём паболела, аднак ня ўсе працоўныя месцы занятыя.
«Калі трэба, мы ўстанем сьпінай да сьпіны і будзем абараняцца, мы будзем змагацца, як калісьці змагаліся разам,» — заявіў Лукашэнка.
Рада беларускай інтэлігенцыі зьвярнулася да рэктара Беластоцкага ўнівэрсытэту Леанарда Этэля з просьбай знайсьці магчымасьць, каб працягнуць дамову зь вядомай дасьледчыцай беларускай культуры, доктарам паліталёгіі Аленай Глагоўскай.
2 ліпеня бальшыня гомельскіх прадпрымальнікаў з рынкаў Цэнтральнага, Давыдаўскага ня выйшлі на працу. Каля паловы дробных гандляроў не працавалі на Прудкоўскім рынку.
Дзяржава адпусьціла цэны на хлеб і яйкі. Міністэрства эканомікі адмовілася ад рэгуляваньня адпускных цэнаў на іх.
Сёньня на міжнародным тэатральным фэстывалі «Apostrof» у Празе выступіла маладая беларуская акторка з Падляшша Яанна Стэльмашук-Троц.
Загрузіць яшчэ