Сёньня пачынаецца візыт у Беларусь дэлегацыі Рады дырэктараў Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.
У кіеўскім вайсковым шпіталі карэспандэнт Свабоды пагутарыў зь Міхалам, параненым байцом 2-й штурмавой роты батальёна «Данбас», беларусам, сябрам Міхала Жызьнеўскага.
Сёньня ў Шатляндыі адбываецца рэфэрэндум пра незалежнасьць. Пра тое, якім бачыцца гэты рэфэрэндум вачыма беларуса, Радыё Свабода пагаварыла з кіраўніком «Свабоднага тэатру» Мікалаем Халезіным, які ўжо ня першы год жыве і працуе ў Вялікай Брытаніі.
Беларускія спэцслужбы ідэнтыфікавалі некаторых байцоў добраахвотніцкага атраду «Пагоня», і тыя, хутчэй за ўсё, ужо ня вернуцца ў Беларусь, бо апасаюцца рэпрэсіяў.
Апошнія гады ў міліцэйскіх зводках часта паведамляецца пра зьнікненьне людзей, якія паехалі на заробкі ў Расею. Чарговае здарэньне адбылося з жыхаром Пінску.
У двары аршанскага паўразбуранага помніка архітэктуры — корпуса базыльянскага кляштару — узводзяць новы драўляны будынак. А вось да аднаўленьня даху, які абваліўся ў 2004 годзе, рукі ва ўласьнікаў не даходзяць.
Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму накіравала пазоў у абласны суд, каб прыпыніць на тры месяцы дзейнасьць Магілёўскага праваабарончага цэнтру нібыта за «грубае парушэньне заканадаўства».
17 верасьня ў кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя новай кнігі нашага калегі Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве».
У кнігарні «логвінаЎ» у Менску адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве»
Кіеў дэманструе гатоўнасьць да мірнага вырашэньня канфлікту на Данбасе, што будзе, безумоўна, у інтарэсах Украіны, таму што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве Крэмль усё роўна прайграе.
Гарадзкая культура ў дзеяньні: падчас другога, «авангарднага», дня фэстывалю «StARTup» маладыя паэты зладзілі «паэтычны сумбур».
У Магілёве пачаўся міжнародны фэстываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2014». На ім пакажуць больш за 150 мультфільмаў з 39 краінаў. У конкурснай праграме фэстывалю — дзесяць мультыплікацыйных стужак, зробленых у Беларусі. Дзьве зь іх — на беларускай мове.
Закон аб адмысловым статусе асобных раёнаў Данбасу не вырашае канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, але дае Кіеву перадышку, якую трэба выкарыстаць для падрыхтоўкі наступальных дзеяньняў.
У кампаніі з красавіка не было ніякіх перамоваў зь беларускім бокам, а новыя сустрэчы не плянуюцца.
У анэксаваным Расеяй Сімфэропалі правялі ператрус у будынку Мэджлісу крымскататарскага народу.
Шатляндыя робіць апошнія падрыхтаваньні да рэфэрэндуму пра незалежнасьць ад Вялікабрытаніі, які павінен адбыцца ў чацьвер.
16 верасьня ля будынку беларускай амбасады ў ЗША сабраўся пікет у памяць аб зьнікненьні 15 гадоў таму апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Журналіста вінавацяць у супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі. Ягоныя публікацыі выяўленыя на сайце радыё «Нямецкая хваля».
«Я думаю, што з Расеяй мы будзем выбудоўваць нармальныя стасункі толькі тады, калі ўсе ваенныя злачынцы, кшталту Пуціна, Мядзьведзева, Шайгу будуць прыцягнутыя да адказнасьці ў міжнародным судзе ў Гаазе».
Загрузіць яшчэ