Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў беларускі рубель адносна даляра ўпаў на 6,5%. Эканамісты зьвязваюць гэта са «стратай даверу да ўсіх галінаў органаў улады». Свабода разабралася, чаго чакаць у беларускай эканоміцы.
Каля будынку Міністэрства адукацыі адбыўся пікет у падтрымку сумленных настаўнікаў
Абедзьве цэнтральныя плошчы ў Горадні ачапілі турнікетамі ўвечары 24 жніўня.
У Магілёве затрымалі Ўладзімера Шанцава, аднаго зь лідэраў мясцовага пратэставага руху, старшыню абласной арганізацыі АГП і давераную асобу Сьвятланы Ціханоўскай.
840 жыхароў Гомля падпісаліся пад зваротам у гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу супраць міліцыі.
26 актораў Магілёўскага драматычнага тэатру распаўсюдзілі адкрыты зварот, у якім заклікалі ўладу да дыялёгу з грамадзтвам і выказалі абурэньне рэпрэсіўнымі дзеяньнямі ўлады супраць беларускага грамадзтва.
Мы пагутарылі зь віцяблянамі, якіх затрымлівалі 9 жніўня, — перад выбарчым участкам, падчас шпацыру, у цэнтры гораду, каля дому. Іх зьбівалі і трымалі за кратамі.
У цэнтры Горадні 23 жніўня каля 15 тысяч пратэстоўцаў выказалі сваю нязгоду з сытуацыяй у краіне.
Рэпартаж Свабоды зь мітынгу «Любімую не аддамо» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
22 жніўня валянтэры праводзілі дабрачынны пікнік для дзяцей-інвалідаў. Пікнік праходзіў у лесе на беразе ракі Сож, непадалёк ад пасёлку Чонкі.
Што сказаў Аляксандар Лукашэнка падчас мітынгу ў Горадні. Цытаты.
У Берасьці праходзіць акцыя памяці памерлага ад агнястрэльнай раны жыхара горада Генадзя Шутава, удзельніка пратэстаў супраць несумленных выбараў прэзыдэнта.
Кадры зьбіцьця людзей Лукашэнка называе «пастановачнымі» і абяцае ад панядзелка «новае жыцьцё».
Цэнтар Горадні перакрыты, як і раён Фолюш, празь які, як мяркуецца, будзе праяжджаць Аляксандар Лукашэнка. 22 жніўня ён наведвае Гожаскі палігон.
Сюжэт пра пацярпелую падчас пратэстаў пяцігадовую дзяўчынку выйшаў у перадачы «Панарама» на дзяржаўным канале «Беларусь-1» 21 жніўня, праз 10 дзён пасьля аварыі. Разьбіраемся, што ў ім ня так.
У Беларусі недасяжны сайт Радыё Свабода. Кліенты апэратараў МТС і Белтэлекаму (ByFly) атрымліваюць паведамленьні, што сайт заблякавала Міністэрства інфармацыі на падставе закону аб СМІ. Прапануем ніжэй спосабы абыходу блякаваньня.
Страйкоўцы цьвердзяць, што на ўдзельнікаў забастоўкі цісьне адміністрацыя, і двое зь іх ужо вымушаныя былі звольніцца.
21 жніўня віцябляне выйшлі на музычны шпацыр па вуліцах гораду. На чале калёны — барабаншчыкі. Гараджане рушылі ад пешаходнай вуліцы Суворава ў гістарычны цэнтар.
У Гомлі каля 19-й гадзіны перакрылі цэнтральную вуліцу Савецкую. Па ёй цяпер ідзе калёна сельскагаспадарчай тэхнікі – камбайнаў і трактараў.
На ягоную думку, сын учыніў самагубства.
Загрузіць яшчэ