Сувязі з грамадзкім актывістам Паўлам Вінаградавым няма ўжо шэсьць гадзін. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода жонка Паўла Вінаградава Сьвятлана.
Украінская служба Радыё Свабода выдала кнігу, прысьвечаную свайму 60-годзьдзю. Аўтарам кнігі «Гаворыць Радыё Свабода: Гісторыя ўкраінскай рэдакцыі» стала маладая журналістка службы Алена Рэмоўская.
«У мяне ў хаце міліцыя. Пакуль што я не разумею, што адбываецца», — сказаў Вінаградаў карэспандэнту Свабоды па тэлефоне.
Як адзначалі ўдзельнікі IX Гарадзенскіх навуковых чытаньняў, пасьля сьмерці пісьменьніка ў Горадні не зьявілася ні мэмарыяльнай шыльды, ні вуліцы, ні помніка.
На вітрыне магілёўскай кнігарні «Асьвета» вывешаны рэклямны плякат кнігі «Украина. Хаос и революция — оружие доллара» адыёзнага расейскага пісьменьніка Мікалая Старыкава.
З пачаткам новага навучальнага году ў сярэдняй школе № 10 Сьветлагорску звольнілі настаўніцу гісторыі Алену Масьлюкову, якую ў лютым аддзел адукацыі прызнаў лепшай настаўніцай раёну.
Менскія дамовы наконт замірэньня на ўсходзе Ўкраіны будуць выконвацца да таго моманту, пакуль гэта будзе выгадна Крамлю. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў расейскі журналіст і выдавец Сяргей Пархоменка.
Сёньня ў Горадні адбудуцца навуковыя чытаньні з нагоды 90-годзьдзя Васіля Быкава.
«Чаго, на вашу думку, Расея дамагаецца ад Украіны?» Адказваюць жыхары Гомеля.
Віктар Статкевіч, бацька палітвязьня, экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча атрымаў абразьлівы ліст з пагрозамі.
Віктар Статкевіч лічыць, што гэтым лістом спрабуюць узьдзейнічаць на ягонага сына-палітвязьня, які адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні
Функцыю «галоўнага транзытнага міжнароднага аэрапорта Расеі» прадракае Нацыянальнаму аэрапорту «Менск» украінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
Парыскае выдавецтва Ver à soie, створанае дасьледніцай беларускага тэатру, лінгвістам і гісторыкам Віржыніяй Шыманец, заснавала сэрыю «Там@издат», адрадзіўшы практыку часоў СССР
Пісьменьнік Віктар Марціновіч абяцае зьдзівіць чытачоў свайго новага раману тым, як ён інтэрпрэтуе беларускамоўны сьвет, разгортваючы драму з крывёй і стралянінай.
У Менску ў кнігарні «ЛогвінаЎ» прэзэнтавалі эпічную настольную гульню «1514», прысьвечаную 500-м угодкам бітвы пад Воршай.
«92-гі падаражэе на 400 рублёў, а астатнія — на 450 рублёў», паведамілі на АЗС.
У Менску адкрыліся курсы, дзе ўсе ахвотныя могуць навучыцца сьпяваць беларускія калыханкі. На заняткі можна прыходзіць зь дзецьмі.
У Марыюпалі ідзе бой каля блёкпоста з напрамку Новаазоўску, захопленага раней сэпаратыстамі і расейскімі войскамі, паведамляе ў ноч на нядзелю карэспандэнт Радыё Свабода.
У Магілёве мясцовыя габрэі занепакоеныя лёсам будынку, у якім некалі была сынагога. Што ж чакае габрэйскую бажніцу і магілёўскі раён Школішча?
Што лягчэй за кратамі: атупець ці вырасьці інтэлектуальна ды духоўна? Наколькі цікавяць беларускіх вязьняў кнігі? Ці чытаюць яны ўвогуле?
Загрузіць яшчэ