Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рада для перадачы ўлады абрала прэзыдыюм. Хто ў ім?


Каардынацыйная рада па перадачы паўнамоцтваў. Прэсавая канфэрэнцыя 18 жніўня 2020 году.
Каардынацыйная рада па перадачы паўнамоцтваў. Прэсавая канфэрэнцыя 18 жніўня 2020 году.

Прэс-служба Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады, якая згуртавалася вакол аб'яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай, паведаміла журналістам пра выбар 19 жніўня чальцоў прэзыдыюму рады.

У яго ўвайшлі:

  • пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч;
  • дыплямат Павал Латушка;
  • юрысты Лілія Ўласава і Максім Знак;
  • сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова;
  • прадстаўніца штабу Бабарыкі, паплечніца Ціханоўскай Марыя Калесьнікава.
  • Навошта патрэбна Каардынацыйная рада

    Каардынацыйная рада для забесьпячэньня трансфэру ўлады ня ставіць на мэце захоп улады неканстытуцыйным шляхам, заявіла давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова.

    «Каардынацыйная рада зьяўляецца адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадзтва. Ён створаны і будзе функцыянаваць з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэсу перадачы ўлады і забесьпячэньня згоды ў грамадзтве, — сказала Кавалькова. — Каардынацыйная рада дзейнічае на падставе асноўных прынцыпаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

    Кавалькова падкрэсьліла, што ўсе папярэднія дзеяньні штабу Ціханоўскай падчас выбарчай кампаніі «кажуць пра тое, што мы дзейнічаем толькі законнымі спосабамі, законнымі і негвалтоўнымі мэтадамі».

    «Усе члены рады, якія выказалі жаданьне ўдзельнічаць у яе працы, прызнаюць наяўнасьць недапушчальных парушэньняў пры правядзеньні выбарчай кампаніі і падліку галасоў на выбарах, не прызнаюць афіцыйна абвешчаных вынікаў выбараў, лічаць злачынным гвалт з боку праваахоўных органаў і лічаць неабходным вызваленьне палітычных зьняволеных. Гэта асноўныя пункты, зь якімі згодныя ўсе кандыдаты, якія падавалі заяўкі на ўступленьне ў раду», — адзначыла Кавалькова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG