Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцябляне выйшлі на «музычны шпацыр»

абноўлена

21 жніўня віцябляне выйшлі на музычны шпацыр па вуліцах гораду. На чале калёны — барабаншчыкі. Гараджане рушылі ад пешаходнай вуліцы Суворава ў гістарычны цэнтар.

Міліцыянты некалькі разоў прасілі людзей разысьціся. Але гараджане акцэнтуюць увагу на тым, што гэта ня мітынг, а шпацыр па вольным горадзе. Яны нясуць плякаты з надпісам «Слова пацана».

У панядзелак, 17 жніўня, старшыня аблвыканкаму Мікалай Шарсьнёў на сустрэчы з 15 дэлегатамі паабяцаў не затрымліваць мірных дэманстрантаў.

На плошчы Перамогі чакалі два аўтазакі. Міліцыянты двойчы папрасілі дэманстрантаў разысьціся, але нікога не затрымлівалі. Калёна рушыла далей — па Маскоўскім праспэкце.

Віцябляне прайшліся па гарадзкіх вуліцах, каля аблвыканкаму і вярнуліся ў гістарычны цэнтар. Музычны шпацыр скончыўся каля помніка князю Альгерду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG