Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску больш за чатыры гадзіны адбываўся пратэставы «Марш міру і незалежнасьці». ФОТА, ВІДЭА

Мора людзей на праспэкце Незалежнасьці
Мора людзей на праспэкце Незалежнасьці

Маштабная акцыя пратэсту ў Менску праходзіла трэцюю нядзелю запар. 30 жніўня ў «Маршы міру і незалежнасьці», па розных ацэнках, узялі ўдзел некалькі соцень тысяч чалавек.

Марш пачаўся каля 14-й гадзіны ў раёне плошчы Незалежнасьці, якую яшчэ раней ачапілі і заблякавалі байцы АМАПу і аўтазакі. Практычна адразу ж пачаліся затрыманьні дэманстрантаў — мужчын.

Сілавікі адціснулі і заблякавалі частку пратэстоўцаў на ўчастку ад КДБ да скрыжаваньня праспэкту Незалежнасьці з вуліцай Леніна. Дэманстранты павярнулі на вуліцу Леніна і пайшлі ў бок Нямігі.

У гэты час зь іншага боку праспэкту Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы падышла другая шматтысячная калёна пратэстоўцаў, яны таксама рушылі ў бок Нямігі і далей да праспэкту Пераможцаў і стэлы «Менск — горад-герой».

Стэлу ачапілі вайскоўцы. Удзельнікі маршу пайшлі наперад па праспэкце, да рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі — Палаца Незалежнасьці. Там калёну пратэстоўцаў сустрэў кардон сілавікоў са спэцтэхнікай: загараджальнымі машынамі «Рубеж» і вадамётамі.

«Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку: як беларусы павіншавалі Лукашэнку. ШМАТ ФОТА

Вайсковая тэхніка на вуліцах Менску да пачатку марша
1/51 Вайсковая тэхніка на вуліцах Менску да пачатку марша
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Пратэстоўцы ідуць праз плошчу Перамогі 
2/51 Пратэстоўцы ідуць праз плошчу Перамогі 
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
3/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
4/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Любоў і прыгажосьць супраць узброенай сілы
5/51 Любоў і прыгажосьць супраць узброенай сілы
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Беларусы працягваюць зьдзіўляць самаробнымі плякатамі
6/51 Беларусы працягваюць зьдзіўляць самаробнымі плякатамі
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
7/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Чарговая цікавінка мірнага беларускага пратэсту
8/51 Чарговая цікавінка мірнага беларускага пратэсту
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Калёна людзей на скрыжаваньні вуліцы Янкі Купалы і праспэкту Незалежнасьці
9/51 Калёна людзей на скрыжаваньні вуліцы Янкі Купалы і праспэкту Незалежнасьці
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Ля ГУМу пратэстоўцаў сустрэў кардон АМАПУ, унутрных войскаў і спэцтэхнікі
10/51 Ля ГУМу пратэстоўцаў сустрэў кардон АМАПУ, унутрных войскаў і спэцтэхнікі
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
11/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Людзі не спужаліся, зьвярталіся да іх з заклікамі, спрабавалі размаўляць і ўшчуваць
12/51 Людзі не спужаліся, зьвярталіся да іх з заклікамі, спрабавалі размаўляць і ўшчуваць
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
13/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
14/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
15/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Бел-чырвона-белы сьцяг - галоўны сымбаль беларускіх пратэстаў
16/51 Бел-чырвона-белы сьцяг - галоўны сымбаль беларускіх пратэстаў
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Жанчына паважнага ўзросту спрабуе дагрукацца да ўзброеных байцоў
17/51 Жанчына паважнага ўзросту спрабуе дагрукацца да ўзброеных байцоў
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
18/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
У пратэсьце ўдзельнічаюць людзі розных узротаў
19/51 У пратэсьце ўдзельнічаюць людзі розных узротаў
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
20/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
21/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
22/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Сілавікі перакрылі вуліцу Леніна на рагу з Нацбанкам Беларусі
23/51 Сілавікі перакрылі вуліцу Леніна на рагу з Нацбанкам Беларусі
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Гэта ня Гэлоўін. Мужчына ўвасабляе вобраз Аляксандра Лукашэнкі з аўтаматам, які ўжо стаў мэмам
24/51 Гэта ня Гэлоўін. Мужчына ўвасабляе вобраз Аляксандра Лукашэнкі з аўтаматам, які ўжо стаў мэмам
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Шматтысячная калёна рухаецца па вуліцы Леніна ў бок праспэкту Незалежнасьці
25/51 Шматтысячная калёна рухаецца па вуліцы Леніна ў бок праспэкту Незалежнасьці
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
26/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
27/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Belarus - ‘March for peace and independence’ protest in Minsk, 30aug2020
28/51 Belarus - ‘March for peace and independence’ protest in Minsk, 30aug2020
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Рака людзей на праспэкце Пераможцаў
29/51 Рака людзей на праспэкце Пераможцаў
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Паміж пратэстоўцамі і кардонам узброеных сілавікоў каля Палацу Незалежнасьці, рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, некалькі мэтраў.
30/51 Паміж пратэстоўцамі і кардонам узброеных сілавікоў каля Палацу Незалежнасьці, рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, некалькі мэтраў.
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
31/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Шмат людзей удзельнічалі ў мірнай акцыі зь дзецьмі
32/51 Шмат людзей удзельнічалі ў мірнай акцыі зь дзецьмі
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Шмат пратэстоўцаў згадвалі на сваіх плякатах і ня толькі, што сёньня 66-ты дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі
33/51 Шмат пратэстоўцаў згадвалі на сваіх плякатах і ня толькі, што сёньня 66-ты дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
34/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
А гэта вянок «Ад дарагіх купалаўцаў. Ніхто не спяе Купалінку»
35/51 А гэта вянок «Ад дарагіх купалаўцаў. Ніхто не спяе Купалінку»
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Плякаты на агароджы Палацу Незалежнасьці
36/51 Плякаты на агароджы Палацу Незалежнасьці
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
37/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Пачаўся дождж, вялікая частка людзей пачала разыходзіцца. Але ня ўсе  
38/51 Пачаўся дождж, вялікая частка людзей пачала разыходзіцца. Але ня ўсе  
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
39/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
40/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
41/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
42/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Вайсковая тэхніка за ачапленьнем
43/51 Вайсковая тэхніка за ачапленьнем
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Людзі склалі плякаты паміж сабой і кардонам сілавікоў
44/51 Людзі склалі плякаты паміж сабой і кардонам сілавікоў
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
45/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
46/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
47/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Салдаты на праспэкце Пераможцаў пасьля таго, як пратэстоўцы разышліся
48/51 Салдаты на праспэкце Пераможцаў пасьля таго, як пратэстоўцы разышліся
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
49/51
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Труна ў падарунак імяніньніку
50/51 Труна ў падарунак імяніньніку
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Жанчына дапамае прыбіраць рэшткі транспарантаў і прадметаў мастацкага пэрфомансу, «каб потым не казалі, што мы вандалы»
51/51 Жанчына дапамае прыбіраць рэшткі транспарантаў і прадметаў мастацкага пэрфомансу, «каб потым не казалі, што мы вандалы»
Маштабная акцыя пратэсту праходзіць трэцюю нядзелю запар.
Previous slide
Next slide

У цэнтар Менску ўвялі бранятэхніку: баявыя машыны БТР-80 і гусенічныя БМП. Кіраўніцтва МУС патлумачыла гэта «ўзмацненьнем захадаў бясьпекі асабовага складу». Сем такіх машын з буйнакалібэрнымі кулямётамі дзяжурылі на тэрыторыі рэзыдэнцыі Лукашэнкі.

Многія пратэстоўцы прыйшлі з плякатамі і прадметамі пэрформансу, у якіх абыгрывалі 66-ты дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі. Яны скандавалі ля Палаца незалежнасьці: «Саша, выходзь!», «Мы ідзем на торт!», «Пацук – гэта ты!», «Трыбунал!».

У нейкі момант супрацьстаяньне сілавікоў і дэманстрантаў стала асабліва напружаным: да кардону падцягнуліся новыя падразьдзяленьні сілавікоў, дэманстранты падышлі да ачапленьня ўшчыльную. У гэты час там зьявіліся сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу Марыя Калесьнікава, Максім Знак і Лілія Ўласава. Калесьнікава папрасіла прысутных не паддавацца на правакацыі і адысьці ад сілавікоў. Дэманстранты адступілі.

Удзельнікі маршу пачалі разыходзіцца з пачаткам моцнага дажджу, які накрыў Менск, але многія яшчэ доўгі час стаялі ля Палаца Незалежнасьці. Прыкладна ў 17.45 яны пачалі разыходзіцца. Вайсковая спэцтэхніка таксама зьехала.

Калі паблізу Палаца Незалежнасьці засталося некалькі дзясяткаў чалавек, да іх выйшаў з-за ачапленьня Мікалай Латышонак, колішні супрацоўнік Службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі, а цяпер яго памочнік па агульных пытаньнях. Ён заявіў прысутным, што іх – ня большасьць, і прапанаваў усё вырашаць мірным шляхам, празь зьмены ў Канстытуцыі. Дэманстранты адказалі, што ім гэта ня трэба – трэба было проста не фальсыфікаваць выбары. Латышонак заявіў, што ня верыць у фальсыфікацыі. Ён таксама падкрэсьліў, што людзьмі кіруе тэлеграм-канал Nexta і што з прычыны акцый пратэсту ўпаў курс рубля.

У 18.36 блізкі да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў фота РИА Новости, сьцьвярджаючы, што падчас мітынгу непадалёк ад Палаца Незалежнасьці кіраўнік краіны быў са зброяй на тэрыторыі рэзыдэнцыі. Паверылі ў гэта ня ўсе.

Да 19.00 тэрыторыя каля палаца апусьцела, камунальнікі сталі прыбіраць «падарункі», якія дэманстранты пакінулі Лукашэнку, – сымбалічную труну з пахавальным вянком і шматлікія плякаты.

Сымбалічная труна ў падарунак Аляксандру Лукашэнку
Сымбалічная труна ў падарунак Аляксандру Лукашэнку

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі бліжэй да заканчэньня акцыі паведаміла, што затрымана 140 удзельнікаў пратэставых акцый у Менску.

Гэта ўжо трэці нядзельны марш у Менску, які зьбірае сотні тысяч прыхільнікаў пераменаў. Масавыя вулічныя акцыі сёньня таксама прайшлі ў Горадні, Берасьці, Гомлі, Віцебску, Наваполацку і іншых гарадах Беларусі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG