Некалькі тысяч жыхароў Гомля патрабуюць пад сьледчым ізалятарам вызваленьня арыштаваных. Яны скандуюць «Выпускай!» і «Верым, можам, пераможам!»
Калектыў Горадзенскай тытунёвай фабрыкі накіраваў зварот на імя старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Краўцова і начальніка УУС аблвыканкаму Вадзіма Сіняўскага.
Першыя «ланцугі салідарнасьці» пачалі зьяўляцца на вуліцах Віцебску ад самай раніцы 14 жніўня.
Зьнясіленыя, зьбітыя людзі расказвалі, што зь імі адбывалася ў аўтазаках і РУУСах.
У Жлобіне Гомельскай вобласьці 14 жніўня сабраўся шматтысячны мітынг пратэсту, на які прыйшлі старшыня райвыканкаму і начальнік мясцовай міліцыі.
Працоўныя «Беларускалію» 14 жніўня праводзяць мітынг каля прахадной прадпрыемства. Сабраліся тысячы людзей.
Каля дзесяці тысяч чалавек сабраліся на плошчы Леніна ў Горадні перад будынкамі гарвыканкаму і аблвыканкаму. Да іх выйшлі прадстаўнікі ўлады.
14 жніўня тысячы супрацоўнікаў выйшлі за тэрыторыю «Гродна Азот», каб сустрэцца з кіраўніцтвам заводу і гораду.
Перад гэтым на хімічным гіганце «Гродна Азот» тысячы чалавек падпісаліся пад заявай аб нязгодзе з вынікамі выбараў.
У Горадні некалькі сотняў супрацоўнікаў «Хімвалакно» сустрэліся з кіраўнікамі заводу і гораду.
Гомельскі праваслаўны сьвятар Уладзімер Драбышэўскі выйшаў на адзіночны пікет насупраць будынку ўпраўленьня Сьледчага камітэту Гомельскай вобласьці на вуліцы Савецкай. Ён трымае плякат «Спыніце гвалт!»
У рэдакцыю Свабоды зьвярнуўся жыхар Берасьця Павал Д. і расказаў пра факты зьдзекаў з затрыманых падчас акцыяў пратэсту.
Трэцяя гадзіна ночы. Каля абласнога шпіталю ў Гомлі нязвыклы рух. Едуць «хуткія». Вязуць параненых. Тых, каго затрымалі і моцна пабілі ў аўтазаках і міліцыі.
Уладзімер Лапцэвіч галадае 6-я суткі. Зьміцер Салаўёў — 4-я. Абодвух Ленінскі суд Магілёва прызнаў вінаватымі ў непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі.
Кожную з затрыманых запрашалі ў кабінэт да старшыні Кастрычніцкага РАУС на размову.
25-гадовы Аляксандар Віхор памёр у шпіталі, куды яго даставілі з аўтазаку. Хлопец быў жорстка затрыманы ў нядзелю.
Дакладная колькасьць затрыманых у Віцебску падчас пратэстаў 9 жніўня пакуль не вядомая. Адзін з затрыманых журналістаў бачыў у ізалятары каля двухсот затрыманых.
У Гомлі падчас стыхійнага пратэсту ўвечары 9 жніўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі 30 чалавек, перадае карэспандэнт Свабоды.
У Беларусі працягваюцца затрыманьні актывістаў і назіральнікаў напярэдадні выбараў прэзыдэнта.
26 гадоў таму ў Беларусі прайшлі апошнія прэзыдэнцкія выбары, якія прызнала міжнародная супольнасьць. На іх перамог Аляксандар Лукашэнка. Свабода паглядзела, якая выбарчая сыстэма сфармавалася ў Беларусі за гэты час.
Загрузіць яшчэ