Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два турэмныя прысуды за «арганізацыю пратэстаў», пачалі прышчэпкі супраць COVID-19 расейскай вакцынай. Найважнейшае за 29 сьнежня

Уладзімер Гарох (справа) і Дзяніс Кірэшчанка ў залі суду. Наваградак
Уладзімер Гарох (справа) і Дзяніс Кірэшчанка ў залі суду. Наваградак

Жыхароў Наваградку Ўладзімера Гароха і Дзяніса Кірэшчанку асудзілі адпаведна на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і 1 год 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму.

Маскоўскі раённы суд Менску ўпершыню пасьля жнівеньскіх пратэстаў у Беларусі задаволіў скаргу на адмову ў завядзеньні крымінальнай справы аб катаваньнях з боку сілавікоў.

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва ініцыявала ўнясеньне ўдзельнікаў «Народнага сходу» у санкцыйныя сьпісы.

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Шакуцін расказаў, як пацярпеў ад санкцый Эўразьвязу.

Ініцыятыва BYPOL паказала матэрыялы, якія могуць сьведчыць пра палітычную матываванасьць арышту Сяргея Ціханоўскага.

9 у СІЗА, 477 затрыманыя па адміністратыўных справах. Статыстыка перасьледу беларускіх журналістаў у 2020 годзе

У Берасьці сілавікі правялі ператрус у рэдактара незалежнага выданьня «Першы рэгіён» Паўла Дайліда.

У рэдакцыі газэты «Ганцавіцкі час» і ў галоўнага рэдактара правялі ператрусы.

Суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў амапаўцу Андрэю Бекішу маральную кампэнсацыю за артыкул у «Нашай Ніве».

Улады ў Менску лічаць падпісаньне прэзыдэнтам ЗША «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі» недружалюбным крокам

Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль заявіў, што сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам у студзені 2021 году, каб абмеркаваць падрыхтоўку да чэмпіянату сьвету.

Міністэрства здароўя Рэспублікі Беларусь абвясьціла аб пачатку вакцынацыі насельніцтва Беларусі расейскай вакцынай супраць каранавірусу «Спутник V».

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG