Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харватыі землятрус, шмат пацярпелых


Адзін з пацярпелых будынкаў у горадзе Пэтрыня, 29 сьнежня 2020 г.
Адзін з пацярпелых будынкаў у горадзе Пэтрыня, 29 сьнежня 2020 г.

У Харватыі ў выніку землятрусу магнітудай 6,4 шмат пацярпелых, паведамілі мясцовыя службы ратавальнікаў.

Паводле інфармацыі тэлеканалу N1, эпіцэнтар штуршкоў знаходзіўся ў горадзе Пэтрыня, за 50 кілямэтраў ад сталіцы краіны Заграбу. Тэлеканал са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі гораду паведаміў пра гібель 12-гадовага дзіцяці. Іншыя дэталі не прыводзяцца. N1 паказаў кадры, як ратавальнікі выносяць з-пад завалаў мясцовага жыхара зь дзіцём, якія выжылі.

Пра вялікую колькасьць пацярпелых у Пэтрыні, а таксама ў суседнім горадзе Сісаку паведаміў кіраўнік службы тэрміновай мэдычнай дапамогі Сісака Таміслаў Фабіяніч. У пацярпелых, паводле яго словаў, пераломы, страсеньне мозгу, некаторых давялося апэраваць.

Навінавае агенцтва Славеніі STA перадало, што ў якасьці меры засьцярогі ўлады вырашылі на нейкі час спыніць адзіную ў краіне атамную электрастанцыю, якая знаходзіцца за сто кілямэтраў ад эпіцэнтру штуршкоў.

Землятрус адчуваўся ў Заграбе, дзе людзі ў паніцы выбягалі на вуліцы. Штуршкі таксама адчулі жыхары шэрагу рэгіёнаў у Босьніі і Сэрбіі.

Балканская служба Радыё Свабода адзначае, што моцныя штуршкі адбываюцца ў Харватыі другі дзень запар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG