Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Лосік галадае ўжо 15 дзён


За кратамі арыштаваны 25 чэрвеня палітвязень знаходзіцца 188 дзён.

Адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» і фрылансэр-кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі 188 дзён. Апошнія 15 зь іх Ігар галадае. Галадоўку на знак пратэсту ён абвясьціў 15 сьнежня, калі яму прад’явілі новыя абвінавачаньні — у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

29 сьнежня Ігара ў СІЗА Жодзіна наведаў адвакат Дзьмітры Лепрэтар. Ён стараецца бываць у Ігара двойчы на тыдзень.

«Учора Ігар выглядаў і адчуваў сябе здавальняюча, — расказаў Дзьмітры. — Пры сустрэчах цікавіцца перш за ўсё тым, што адбываецца ў сям’і, як дачка і жонка. Таксама пытаецца пра тое, што адбываецца ў краіне. Ігар вельмі ўдзячны ўсім, хто піша яму лісты і дасылае паштоўкі. Гэта дапамагае адцягнуць увагу ад таго, што яго трымаюць пад вартай. Ігар стараецца адказваць на ўсе лісты, якія яму прысылаюць людзі».

Ігар Лосік пакуль не зьбіраецца спыняць галадаваньне. Як расказала Свабодзе ягоная жонка Дар’я, Ігар ня скардзіцца на здароўе. Яго штодня аглядаюць турэмныя мэдыкі, вымяраюць ціск. Складанасьцяў з арганізацыяй візытаў адваката няма. Дар’я таксама галадала на знак салідарнасьці з мужам. Яна не прымала ежу больш за тыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG