У «Маршы адзінства» ў Горадні 6 верасьня ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Праваахоўнікі не далі пратэстоўцам масава сабрацца ў цэнтры. Акцыя скончылася жорсткімі затрыманьнямі, у тым ліку непаўналетніх.
«Марш адзінства» ў Менску 6 верасьня быў такім жа шматлюдным, як і папярэднія нядзельныя акцыі пратэсту. Аднак, у адрозьненьне ад мінулых акцый, сёньняшняя вылучалася брутальнымі затрыманьнямі мірных дэманстрантаў.
У Гомлі прайшоў Марш еднасьці. У ім узялі ўдзел да пяці тысяч чалавек.
Запыталіся ў актыўных бацькоў, як іхныя дзеці прызвычайваюцца да новай рэальнасьці. А таксама даведаліся ў псыхоляга, як правільна размаўляць зь дзецьмі пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
Жыхарка Жлобіна Вольга Сныткова заўважыла на брамцы свайго недабудаванага дому бутэльку з бэнзінам, абкручаную паперай і размаляваную нацысцкай сымболікай на бела-чырвоным фоне.
У Гомлі ўчора міліцыя затрымала дзьвюх жанчын — Сьвятлану Нарскіну і Тацьцяну Бачурную.
Іх затрымалі ва ўласнай кватэры, а склалі пратаколы, што затрымалі на іншай вуліцы, за «непадпарадкаваньне міліцыі».
У лякарню хуткай дапамогі проста з судовага працэсу на Акрэсьціна трапіў лекар Аляксей Беластоцкі, які працуе ў 4-й гарадзкой лякарні. У лекара зламаныя дзьве хрыбеткі, чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія абдзірыны, ён дрэнна чуе на адно вуха.
Рэпартэра Hrodna.Life Руслана Кулевіча затрымалі разам з жонкай ўвечары 11 жніўня. Ён працаваў на вулічнай акцыі. Яму далі сем сутак арышту, але ўвечары 13 жніўня адпусьцілі без тлумачэньня прычын.
Больш за 30 пэнсіянэраў з чырвона-зялёнымі сьцягамі сабраліся на мітынг ля консульства Літвы ў Горадні 3 верасьня.
У пэтыцыі студэнты і супрацоўнікі ўнівэрсытэту патрабуюць ад рэктара ў сувязі з парушэньнем грамадзянскіх і палітычных правоў «выступіць з адназначнай заявай» у падтрымку шэрагу патрабаваньняў да ўладаў:
Анатоль Котаў 18 жніўня звольніўся з пасады намесьніка загадчыка аддзелу фінансаваньня дзяржорганаў галоўнага фінансавага ўпраўленьня Ўпраўленьня спраў прэзыдэнта Беларусі.
У дачыненьні да валянтэра праваабарончай арганізацыі «Вясна» Паўла Гарбуза завялі крымінальную справу па артыкуле КК 293 («Масавыя беспарадкі». Ён затрыманы і мае статус падазраванага.
Ірына Цішкоўская ўжо 35 гадоў лечыць жыткавіцкіх дзяцей у раённай паліклініцы.
Пад зваротам пакінулі подпісы 853 супрацоўнікі мясакамбінату.
Выбарнікі пачалі зьбіраць подпісы пад сваімі патрабаваньнямі, сярод якіх — ініцыяваць стварэньне парлямэнцкай камісіі для расьсьледаваньня злачынстваў, учыненых сілавікамі з 9 па 13 жніўня ў Менску супраць грамадзян.
1 верасьня Ленінскі суд Магілёва асудзіў журналіста інтэрнэт-выданьня «Магілёўскі рэгіён 6tv.by» Аляксандра Сабалеўскага на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. На знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня журналіст абвясьціў галадоўку.
У Горадні супрацоўніцу «Гроднапрамбуду» Юлію Сьліўко выклікалі на допыт у СК. Да яе дому прыходзілі невядомыя.
Відэа, як невядомыя людзі запіхваюць жанчыну ў аўтамабіль, абляцела сацыяльныя сеткі.
31 жніўня ў Гомлі судзяць удзельнікаў Маршу, які прайшоў 30 жніўня. Пасьля акцыі людзей затрымлівалі ў піцэрыі, крамах і дварах.
Загрузіць яшчэ