Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы і зьбіты ў Новай Баравой Віктар Мароз — экс-фігурант справы «Белага легіёну»


Віктар Мароз падчас суду ў «справе Белага легіёну»

Адзін з жорстка затрыманых увечары 5 студзеня ў двары Новай Баравой — Віктар Мароз.

Ягоныя сваякі пацьвердзілі Свабодзе, што гэта адзін з колішніх фігурантаў рэзананснай «справы Белага легіёну». У 2017 годзе Віктар Мароз правёў 102 дні за кратамі за нібыта падрыхтоўку да масавых беспарадкаў.

Пасьля затрыманьня і зьбіцьця невядомымі мужчына трапіў у аддзяленьне хірургіі лякарні хуткай дамамогі. На відэакадрах, зьнятых жыхарамі, чалавек у цывільным б’е яго нагой у жывот.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG