Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мужа білі ў грудзі нагой і настаўлялі на яго пісталет», — жонка затрыманага ў Бараўлянах Віктара Мароза


Кадры жорсткага затрыманьня Віктара Мароза, які гуляў у сваім двары ў Новай Баравой зь сям'ёй
Кадры жорсткага затрыманьня Віктара Мароза, які гуляў у сваім двары ў Новай Баравой зь сям'ёй

Жонка зьбітага ў Новай Баравой Віктара Мароза расказала пра зьбіцьцё і затрыманьне мужа. Яе душылі, а на мужа настаўлялі пісталет. Маленькага сына ад пабачанага званітавала.


Вікторыя Мароз расказала Свабодзе, што ўвечары 5 студзеня яны проста гулялі з мужам і дзіцем. Спачатку яна пабачыла грубае затрыманьне суседкі. Калі пайшла спытаць у людзей у чорным, што адбываецца, сын схаваўся за елкі побач. А муж, які запатрабаваў у невядомых дакумэнты, атрымаў удар нагой у грудзі пасьля пагрозы выклікаць міліцыю.

Пасьля гэтага сям’я пабачыла шмат невядомых людзей, якія пераскочылі агароджу і пабеглі затрымліваць яе мужа. Вікторыя Мароз сказала ім, што сям’я ўжо «ідзе дадому рыхтавацца да сну і Калядаў», аднак затрыманьня гэта не спыніла.

Адзіным эпізодам ветлівасьці ад незнаёмцаў была просьба ісьці дадому ад кагосьці зь іх. Але ўжо неўзабаве, па словах жонкі затрыманага Віктара Мароза, «адзін з гэтых людзей схапіў за горла і сьціснуў». Жанчыне зрабілася млосна.

«У мяне праблемы са шчытавіцай, нават высьвятляецца, ці патрабуецца мне апэрацыя. Уся левая частка шчытавіцы ў вузлах. Пасьля таго як шыю сьціснулі, я ледзь дыхала», — расказвае Вікторыя Мароз.

На месцы падзей былі «дзьве чорныя машыны». Імаверна, Віктара пасадзілі ў адну зь іх і павезьлі ў невядомым кірунку. Пасьля жорсткага затрыманьня бацькі вельмі спужаўся і пачаў плакаць сын, яго званітавала. З таго моманту ён шмат гадзін ня еў.

Вікторыя спадзяецца, што муж будзе жывы і што ягонаму здароўю не нанесьлі непапраўнай шкоды. Яна задае пытаньне, навошта сілавікі білі мужа па галаве. Цяпер, як прызналася Вікторыя Мароз, ёй страшна нават выйсьці на двор.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG