Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Найбольш іх цікавіла наша матэрыяльная дапамога людзям». Праваабаронца пра ператрусы ў Гомлі


Праваабаронца Васіль Палякоў у офісе на Палескай, 52 пасьля ператрусу. 5 студзеня
Праваабаронца Васіль Палякоў у офісе на Палескай, 52 пасьля ператрусу. 5 студзеня

5 студзеня ў Гомлі і Рэчыцы прайшлі ператрусы ў праваабаронцаў, валянтэркі і актывістаў. Міліцыя прыйшла ў кватэры да Васіля Палякова, Мікалая Новікава, Леаніда Судаленкі і Тацьцяны Ласіцы. Дзесяць гадзін «трэсьлі» супрацоўнікі УБАЗіК офіс на Палескай, 52.

Вынік ператрусу на Палескай, 52 — ажно 304 прадметы, якія забралі супрацоўнікі па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. 250 з гэтых «прадметаў» — асабістыя справы людзей, рэпрэсаваных пасьля выбараў. Ім дапамагаў праваабаронца Леанід Судаленка.

Ператрус у офісе апазыцыі, дзе працуюць і праваабаронцы, адбыўся нібыта ў зьвязку з крымінальнай справай актывіста і ўдзельніка прэзыдэнцкай кампаніі Уладзімера Няпомняшчых. Той нібыта на судзе пагражаў пракурору.

«Якая сувязь паміж меркаванымі пагрозамі Няпомняшчых пракурорцы і працай праваабаронцаў? Гэта толькі нагода, каб дабрацца да нашай інфармацыі, кампутараў. Спроба міліцыі паралізаваць працу нашага офісу, — кажа Леанід Судаленка. — Пасьля выбараў да нас зьвярнуліся каля тысячы чалавек — па кансультацыі, у пошуку сваякоў, па прававую і матэрыяльную дапамогу. Так, я асабіста дапамагаў матэрыяльна, напрыклад у аплаце дзяржаўнага збору за скаргі. Раней я стаў ляўрэатам міжнароднай праваабарончай прэміі, частку якой у жніўні вырашыў выдаткаваць на дапамогу людзям».

Паводле праваабаронцы, пры допыце супрацоўнікаў УБАЗіК цікавіла менавіта матэрыяльная дапамога людзям, яе паходжаньне і юрыдычныя падставы.

Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

«Я сказаў, што ня трэба прасіць у дзяржавы ліцэнзію на тое, каб перавесьці бабульку праз дарогу. Я дапамагаў людзям, бо так вырашыў для сябе як грамадзянін. Калі яны гэтага не разумеюць — мы жывём у розных каардынатах», — зазначыў праваабаронца.

Ператрус дома ў Леаніда Судаленкі праходзіў у прысутнасьці ягонага 11-гадовага сына.

Гэта ўжо чацьвёрты вобшук у праваабаронцы дома і пяты ў офісе на Палескай, 52 ад 2006 году.

«Міліцыянты выкарыстоўваюць розныя нагоды, каб толькі трапіць на офіс і забраць тэхніку. Пасьля выбараў 2010 году яны забралі тэхніку на той падставе, што ў Жлобіне распачата крымінальная справа за нейкую арматуру. Мяне дапытвалі, што я ведаю пра арматуру», — дадаў Судаленка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG