Джо Байдэн некалькі разоў выказваўся пра падзеі ў Беларусі. Вікторыя Нуланд, якая, як плянуецца, на пасадзе намесьніцы Дзяржсакратара ЗША будзе адказваць за палітычныя пытаньні таксама.
Чаму перанесьлі паездку Сьвятланы Ціханоўскай у Вашынгтон на інаўгурацыю Байдэна?
Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава заявіла, што данбаскія сэпаратысты перададуць Украіне «праз пасярэдніка» дзевяцёх палонных.
Сёньня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна
20 студзеня адбываецца інаўгурацыя 46-га прэзыдэнта ЗША. Цырымонія традыцыйна праводзіцца каля будынка Капітолія. Байдэна прывядзе да прысягі старшыня Вярхоўнага суду ЗША Джон Робэртс.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пакінуў Белы дом. Гэта адбылося за тры гадзіны да інаўгурацыі Джо Байдэна. Адыходзячы кіраўнік дзяржавы вылецеў з тэрыторыі рэзыдэнцыі на ўрадавым верталёце і неўзабаве прызямліўся на базе Эндрус для правядзеньня разьвітальнай цырымоніі.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо ў аўторак назваў генацыдам перасьлед уйгурскага насельніцтва ў Кітаі. ЗША сталі першай краінай у сьвеце, якая так ахарактарызавала на афіцыйным узроўні падзеі ў КНР. Гэта было зроблена ў апошнія гадзіны перад інаўгурацыяй абранага прэзыдэнта Джо Байдэна.
У судзе Ленінскага раёну Берасьця пачаўся разгляд крымінальнай справы, у якой абвінавачанымі праходзяць 10 чалавек.
Паводле The Wall Street Journal, у апошнія дні Дональд Трамп размаўляў з паплечнікамі аб фармаваньні новай палітычнай партыі, каб уплываць на амэрыканскую палітыку пасьля сыходу зь Белага дома
Нямецкае выданьне Bild паведаміла пра адмову кампаніі Bilfinger SE удзельнічаць у будаўніцтве газаправоду «Паўночны паток – 2»
Актывісту Вітольду Ашурку зь Бярозаўкі далі адзін з самых вялікіх тэрмінаў «за пратэсты» — 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Паспрабавалі разабрацца, чым ён небясьпечны для ўлады, а таксама які ён чалавек і сябар.
Дональд Трамп у апошні дзень свайго знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта ЗША памілаваў 73 чалавекі, у тым ліку свайго былога дарадцу Стыва Бэнана.
У аўторак амэрыканская фэдэральная пракуратура прад’явіла тром удзельнікам штурму Капітолія абвінавачаньні ў змове з мэтай перапыніць нармальную дзейнасьць амэрыканскага ўраду.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Ліпень выказаў глыбокую занепакоенасьць пагаршэньнем стану здароўя кансультанта беларускай службы Радыё Ігара Лосіка і паўтараў неаднаразовыя заклікі кіраўнікоў карпарацыі да яго неадкладнага вызваленьня
Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце ЗША Мітч Макконэл заявіў, выступаючы ў аўторак, што прэзыдэнт Дональд Трамп справакаваў беспарадкі, якія мелі месца 6 студзеня ў Капітоліі.
Звольнены з пасады выканаўцы абавязкаў дырэктара хакейнага клюбу «Лякаматыў» (Ворша) Яўген Мазура вымушана зьехаў зь Беларусі.
20 студзеня мусіць адбыцца інаўгурацыя 46-га прэзыдэнта ЗША. Цырымонія, якая традыцыйна праводзіцца каля будынка Капітолія, заплянаваная на поўдзень. Байдэн будзе прыведзены да прысягі старшынём Вярхоўнага суду ЗША Джонам Робертсам, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Пасьля ператрусаў і крымінальнай справы «Белгазпрамбанк» працягвае працаваць у Беларусі. Але яго ўзначаліў чалавек Лукашэнкі — Надзея Ермакова. Свабода прыгадала гісторыі, калі інвэстары сталі не даспадобы, а бізнэс перайшоў да дзяржавы.
Былы міліцыянт Дзьмітры Дзьмітрыеў вырашыў расказаць пра незвычайны ізалятар пад Слуцкам. Нагодай стала публікацыя аўдыёзапісу нібыта намесьніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. Той расказвае пра стварэньне ў Беларусі лягераў для пратэстоўцаў.
Загрузіць яшчэ