66-гадовую Галіну Гулянкову, якая чытала беларускія кніжкі ў электрычцы разам зь іншымі пэнсіянэрамі, Партызанскі суд Менску арыштаваў на 20 сутак. Цяпер яна ў ЦІП на Акрэсьціна.
Кансультант Радыё Свабода і адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году.
«Шмат хлопцаў з фанацкага руху пацярпелі — кагосьці забілі, як Мікіту Крыўцова, кагосьці пакалечылі, прынізілі. Дык што, заплюшчыць вочы, маўляў, нічога не адбываецца?». Заўзятар барысаўскага клюбу БАТЭ расказаў Свабодзе, чаму футбол адышоў на другі плян.
Актрысе Горадзенскага драматычнага тэатру Аксане Плікус не падоўжылі кантракту, яна зможа працаваць толькі да 31 сакавіка.
З нагоды гэтага юбілею Свабода прыгадала гісторыю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая зьвязала сябе з гістарычнай «Грамадой», вядомай сваёй масавасьцю у перадваеннай Заходняй Беларусі.
Працэс аднавіўся 2 сакавіка, абаім абвінавачаным пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі, за кратамі яны ўжо больш як 100 дзён. Чакаецца, што сёньня пройдуць спрэчкі бакоў.
Чысты прыбытак арганізацый упаў удвая, экспарт зьнізіўся на 12,8%.
За люты 2021 году сама меней 102 беларусаў асудзілі па палітычных крымінальных артыкулах. Некаторых палітвязьняў пасьля прысудаў ужо накіравалі ў калёніі.
Суд Першамайскага раёну Віцебску прызнаў вінаватым у гвалце адносна супрацоўніка міліцыі віцябляніна, інваліда па анкалёгіі Ўладзімера Малахоўскага і прысудзіў яму 3,5 гады зьняволеньня.
Праваабаронца берасьцейскай «Вясны» Ўладзімер Вялічкін праз ператрусы і допыты 19 лютага выехаў з краіны.
Гісторык Андрэй Чарнякевіч заклікаў неадкладна пераглядзець праект другой чаргі і ўсю канцэпцыю рэканструкцыі Старога замку, абмеркаваць гэтыя пытаньні з удзелам навукоўцаў і грамадзкасьці.
Пасьля 15 сутак, зь якіх палову галадаваў, выйшаў з ІЧУ Любаньскага раёну Юры Корзун, адзін з 130 шахтараў «Беларуськалія», якія працягваюць страйкаваць супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі.
Праект «Revision 30» паказвае жыцьцё краіны ў 90-х і ў 2020 годзе. У яго два аўтары-фатографы: Сяргей і Зьміцер Брушко, бацька і сын. Яны засьпелі розныя гістарычныя часы і адлюстравалі іх кожны па-свойму.
27 лютага 2020 году ў Беларусі зьявіўся першы чалавек, у каго выявілі каранавірус. Прыгадваем, што прынесла пандэмія.
У басэйне Мазыра, як і ва ўсіх басэйнах, паплаўкі і разьдзяляльнікі — белага і чырвонага колеру. Жыхары райцэнтру занепакоіліся і спыталіся ў мясцовай улады:
Сяброўка сям’і Бабарыкаў Сьвятлана Купрэева амаль 9 месяцаў у «амэрыканцы». Перахварэла на каранавірус. У камэры-адзіночцы складала вершы. Цяпер піша аптымістычныя лісты: пра добрых, сардэчных людзей, якія яе атачаюць за кратамі, і пра свае мары трапіць хутчэй на шопінг.
«Партрэт пратэстоўцаў» — гэта ўсярэднены твар удзельнікаў беларускіх пратэстаў у 2020 годзе. У арт-праект увайшлі фатаздымкі, апрацаваныя нэйроннымі сеткамі. Мастак Глеб Бурнашаў расказаў Свабодзе, як ствараўся праект.
Утрыманьне пад вартай Эдуарду Бабарыку працягнулі яшчэ на два месяцы з 18 лютага. 30 студзеня Эдуарду споўніўся 31 год, гэты дзень ён сустрэў у СІЗА КДБ.
Кастрычніцкі суд прызнаў яго вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, учыненае з карысьлівай зацікаўленасьці
Загрузіць яшчэ