Былую рэдактарку расейскага «Першага каналу» Марыну Аўсяньнікаву, якая зрабіла ў жывым эфіры праграмы «Время» антываенную акцыю, прынялі на працу ў нямецкае выданьне Die Welt. Паведамляецца, што яна будзе пісаць калёнкі для газэты і браць удзел у падрыхтоўцы навін аб Расеі і Ўкраіне.