Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле АБСЭ, Беларусь не зьяўляецца ўдзельніцай міжнароднага ўзброенага канфлікту


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Свабода атрымала магчымасьць азнаёміцца з дакладам АБСЭ аб вайне ва Ўкраіне, які 13 красавіка будзе прадстаўлены пастаяннай Радзе АБСЭ. У гэтым дакладзе адзначаецца, што Беларусь на момант 1 красавіка не зьяўляецца ўдзельніцай міжнароднага ўзброенага канфлікту.

«Узброены канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай рэгулюецца міжнародным гуманітарным заканадаўствам аб міжнародных узброеных канфліктах, у прыватнасьці чатырма Жэнэўскімі канвэнцыямі і Дадатковым пратаколам I, якія абедзьве краіны падпісалі», — такім чынам тлумачыцца юрыдычныя падставы.

І галоўная выснова гучыць наступным чынам:

«Нягледзячы на тое, што Беларусь дазваляе выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для расейскіх нападаў на Украіну, Місія лічыць, што на момант 1 красавіка яна не зьяўляецца ўдзельніцай міжнароднага ўзброенага канфлікту, пакуль сама не зьдзяйсьняе актаў гвалту або іншых дзеяньняў, якія зьяўляліся б прамым удзелам у баявых дзеяньнях асобаў, якія прадстаўляюць Беларусь».

Украіна дала да гэтага свой камэнтар, спаслаўшыся трэці артыкул рэзалюцыі 3314 Генэральнай Асамблеі ААН аб азначэньні агрэсіі.

Паводле ўкраінскага боку, «дзеяньне дзяржавы, якая дазваляе сваёй тэрыторыі, якую яна перадала ў распараджэньне іншай дзяржавы, быць выкарыстанай для зьдзяйсьненьня акту агрэсіі супраць трэцяй дзяржавы», кваліфікуецца як акт агрэсіі.

У камэнтары адзначаецца, што «на тэрміновай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што яны пагадзіліся пакінуць расейскія войскі ў Беларусі».

Паводле ўкраінскага боку, «ёсьць мноства пацьверджаных фактаў, якія сьведчаць аб выкарыстаньні тэрыторыі Беларусі Расеяй для ажыцьцяўленьня сваіх незаконных нападаў на тэрыторыі Ўкраіны».

Сярод пацьверджаных фактаў згадваецца наступнае:

  • расейскія танкі, баявыя машыны пяхоты і расейскія цяжкія агнямётныя сыстэмы былі перакінутыя на тэрыторыю Ўкраіны з паўднёва-заходняй Беларусі праз КПП Сенькаўка;
  • Расея запусьціла ракеты з Магілёўскай вобласьці ў бок Украіны;
  • спадарожнікавыя здымкі Maxar, апублікаваныя 23 лютага 2022 года (за дзень да нападу), паказалі, што Расея разгарнула больш за сто машын і войскі ў Вялікім Бокаве непадалёк ад Мазыра.

Акрамя вышэйсказанага, паводле ўкраінскага боку, ёсьць факты, што беларускія войскі таксама ўдзельнічаюць у нападзе на Украіну, нягледзячы на ранейшыя настойваньні кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Беларусь ня будзе ўдзельнічаць ні ў якіх ваенных дзеяньнях супраць Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG