Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская палітоляг Кацярына Шульман зьехала ў Нямеччыну на год


Кацярына Шульман
Кацярына Шульман

Палітоляг і грамадзкая дзяячка Кацярына Шульман абвясьціла, што пераехала з Расеі ў Нямеччыну на год у якасьці стыпэндыяткі фонду імя Роберта Боша.

Фонд імя Роберта Боша, адзін з найбуйнейшых у Нямеччыне, быў створаны ў 1984 годзе; яго асноўная мэта — прыцягненьне маладых адмыслоўцаў, у асноўным з ЗША, для наступнага іх працаўладкаваньня ў нямецкіх урадавых і грамадзкіх арганізацыях.

Пры гэтым Шульман падкрэсьліла, што ейны адʼезд «не бестэрміновае мерапрыемства» і яна ня лічыць сябе эмігранткай.

Кандыдат палітычных навук Кацярына Шульман да апошняга часу зьяўлялася дацэнтам Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук (неафіцыйная назва — «Шанінка»), а таксама выкладала на катэдры дзяржаўнага кіраваньня і публічнай палітыкі Інстытуту грамадзкіх навук.

Са сьнежня 2018 году па кастрычнік 2019 году Шульман уваходзіла ў склад Савету правоў чалавека пры прэзыдэнце Расеі. Аж да закрыцьця радыёстанцыі «Эхо Москвы» вяла аўтарскую праграму «Статус», пасьля чаго цалкам пераключылася на свой youtube-канал, на які падпісаны больш за 900 тысяч чалавек.

У канцы лютага Шульман выступіла супраць вайсковага ўварваньня расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны. Першага красавіка стала вядома, што МУС запрасіла дакумэнты аб працы Шульман у «Шанінцы».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG