Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі палітоляг: Далучэньне Беларусі да РФ расейцы ўспрымуць як «пасадзілі нам на шыю новых дармаедаў»


Кацярына Шульман
Кацярына Шульман

Вядомы расейскі палітоляг Кацярына Шульман распавяла ў інтэрвію «Нямецкай хвалі» пра варыянты транзыту ўлады ў Расеі, пра іх перавагі і хібы для цяперашняга Крамля.

Паводле яе, гэта кітайскі, казаскі і беларускі сцэнары. Шульман мяркуе, што канчаткова сцэнар транзыту будзе абраны ўжо ў 2021 годзе.

Шульман: Чым бліжэй нават не да 2024 году, а да 2021-га, тым больш сцэнароў мы будзем бачыць, гэта кірмаш. Ёсьць тры найбольш папулярныя сцэнары. Гэта кітайскі, казаскі і беларускі. Кітайскі самы просты і спакусьлівы. Кітайская кампартыя на апошнім зьезьдзе памяняла свой статут і прыбралі абмежаваньні на заняцьцьцё найвышэйшай пасады толькі два тэрміны запар. Прыбіраем абмежаваньне, прыгадаем 322 мандаты «Единой России» у Думе — яны прагаласуюць за што заўгодна. Папраўкі ў Канстытуцыю ўносяцца без праблемаў, Савет Фэдэрацыі таксама ўхваляе, прэзыдэнт падпісвае і ўсё.

Беларускі варыянт — гэта інтэграцыя з Беларусьсю, выбары саюзнага прэзыдэнта. Усім добры сцэнар, але ёсьць маленькая перашкода ў выглядзе самой Беларусі. Нават да нашых вялікіх асобаў, якія прымаюць рашэньні, пачынае даходзіць, да якой ступені грамадзяне Расеі стаміліся ад зьнешнепалітычных прыгодаў і што, як кажуць прыкрамлёўскія палітолягі, «крымскі эфэкт непаўтаральны». Далучэньне да Расеі ці Абхазіі, ці Паўднёвай Асэтыі, ці Данецку з Луганскам, ці Беларусі будзе ўспрынята нашымі грамадзянамі адназначна — пасадзілі нам на шыю новых дармаедаў. Я ня буду казаць, наколькі гэта справядліва, але такое меркаваньне будзе ўсеагульным. Тым ня менш гэты беларускі сцэнар ёсьць і ён нікуды не падзеўся.

Трэці варыянт — казаскі. Назарбаеў і сапраўды бацька нацыі, у адрозьненьні ад нашага выпадку, бо ён імі кіруе з 1991 году. Ён сыходзіць. Але не зусім. Ён займае пасаду старшыні Рады бясьпекі. Далей ён дэманструе пераемніка. Гэта старшыня Сэнату, а не дачка, як многія думалі. І ўзьнікае сытуацыя, калі ёсьць паўнавартасны прэзыдэнт, гэта не дэкаратыўная пасада, і ёсьць гэты ягоны старэйшы настаўнік — гэты самы бацька народу.

Ужо ў 2021 годзе групы інтарэсаў, тыя, хто прымаюць рашэньні, павінныя разумець, куды разьвіваецца сытуацыя, інакш яны перагрызуццца.
Гэтая няпэўнасьць мае сваю карысьць для ўлады, але яна і небясьпечная.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG