«Калі чалавек да іх прыходзіць, то першае пытаньне — што ён умее і як на гэтым можна зарабіць». Расказваем, як маленькае праваслаўнае сястрынства вырасла ў прыбытковы бізнэс-праект і чаму яго сёньня не пускаюць у краіны Эўропы.
Амаль двое сутак кіеўскія энэргетыкі і супрацоўнікі «Кіеўводаканалу» працавалі бесьперапынна, каб аднавіць хаця б часткова забесьпячэньне жыхароў сталіцы вадой і сьвятлом.
24 лістапада большая частка Ўкраіны застаецца без электрычнасьці і, як наступства, бяз сувязі, цяпла і часткова — вады. Рэпартаж Свабоды з Кіева пра тое, як людзі выжываюць падчас блэк-аўту і расейскіх ракетных асбтрэлаў.
Экспэрты Міжнароднай ініцыятывы iSANS сабралі новыя прыклады інкарпарацыі беларускай сыстэмы адукацыі ў расейскую. Як процістаяць гэтаму, як адбудаваць і захаваць нацыянальную сыстэму адукацыі? Пагаварылі з адмыслоўцамі.
Шоў Салаўёва і Скабеевай у Расеі імкліва губляюць папулярнасьць, але беларускія прапагандысты Гігін, Дзермант і Шпакоўскі пастаянна зьяўляюцца ў эфірах, дзе называюць расейскую армію «нашай», а таксама гавораць, што Польшча рыхтуе вайну ў Беларусі.
Беларус Валер Камагораў з 2015 году жыве ў Херсоне. Калі пачалася расейская акупацыя, ён са сваёй дзяўчынай засталіся ў горадзе. «Спачатку каардынавалі разам зь іншымі мітынгі. Потым займаліся партызаншчынай, здымалі патрыятычны TikTok. Нас здалі і мы трапілі «„на падвал“».
Былы палітвязень Віктар Пархімчык, як і Вітольд Ашурак, адбываў пакараньне ў Шклове. Ён падзяліўся са Свабодай інфармацыяй, якую здолеў здабыць у калёніі пра сьмерць палітвязьня.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава заявіла, што з асартымэнтам тавараў у беларускіх крамах усё добра. Людзі сьведчаць адваротнае.
Рэпартаж Свабоды з пасёлку Макараў Кіеўскай вобласьці, дзе адмыслоўцы пачалі фіксаваць экалягічныя злачынствы расейскага войска, якое прыйшло сюды зь Беларусі ў лютым і цяпер працягвае абстрэлы, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
Пасьля закрыцьця сотняў грамадзкіх арганізацыяў і рэпрэсіяў супраць сяброў апазыцыйных палітычных партыяў улады бяруцца за зьмены ў законах, якія рэгулююць іх працу.
Закрытыя сацыялягічныя апытаньні, праведзеныя ў пачатку лістапада на замову адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, выявілі стомленасьць расейцаў ад вайны, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы, блізкія да Крамля.
У выніку землятрусу магнітудай 5,6 бала паводле шкалы Рыхтэра, эпіцэнтрам якога стаў горад Чыанджур у інданэзійскай правінцыі Заходняя Ява, загінулі 268 чалавек, паведамляе агенцтва Associated Press.
Судовая ўлада Ірану паведамляе, што больш за 2400 чалавек асудзілі за злачынствы, зьвязаныя зь беспарадкамі, выкліканымі сьмерцю маладой жанчыны Махсы Аміні ў пастарунку паліцыі ў верасьні.
У размове са Свабодай Вольга Цесакова расказала аб прычынах ад’езду і камунікацыі з калегамі пасьля жніўня 2020 году.
ЗША дадуць Украіне 4,5 млрд даляраў у якасьці дадатковай простай бюджэтнай падтрымкі.
Нямеччына павінна быць гатовая да эскаляцыі вайны Расеі супраць Украіны, заявіў канцлер Оляф Шольц, выступаючы на канфэрэнцыі ў Бэрліне, арганізаванай газэтай Süddeutsche Zeitung, перадае Sky News.
Беларуская супольнасьць Коўна абвесьціла збор сродкаў на аднаўленьне пахаваньня Кляўдуша Дуж-Душэўскага. Зьбіраюцца ўсталяваць новую табліцу з надпісам па-беларуску, мачты для бела-чырвона-белага сьцяга і «Пагоні», адрэстаўраваць надмагільныя пліты.
Тэатральная група «Купалаўцы» пакажа прэм’еру трох спэктакляў беларускіх аўтараў і рэжысэраў у тэатры «Рампэ» ў нямецкім Штутгарце, а таксама ў фармаце жывога стрыму на YouTube-канале «Купалаўцы».
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан зьявіўся на публіцы падчас таварыскага матчу ў Будапэшце паміж зборнымі Вугоршчыны і Грэцыі ў шаліку з выявай мапы Вугоршчыны ў межах 1920 году.
У Гомельскім абласным судзе праходзіць працэс у крымінальнай справе «Рабочага руху». Цяпер агучваюць матэрыялы крымінальнай справы. Што адбываецца падчас працэсу, даведаецеся ў матэрыяле Свабоды.
Загрузіць яшчэ