Самы папулярны від заробку — на «перакідах», аднак людзі возяць і людзей або іхныя рэчы за грошы, зьліваюць дызэль палякам, а таксама зарабляюць на роварным таксі.
За студзень-красавік чысты адток спэцыялістаў з ІТ-кампаніяў склаў 2,7 тысячы чалавек.
У краінах Эўразьвязу гэта амаль немагчыма зрабіць без легалізацыі. Да таго ж неабходна атрымаць даведку ЗАГСу, што на радзіме чалавек ня быў у шлюбе, а ў амбасаду многія беларусы ня могуць зьвярнуцца.
«Ленінапад», знос помнікаў Леніну і ўсяго, што было зьвязана з савецкай мінуўшчынай, адбыўся пасьля Рэвалюцыі годнасьці 2014 году.
Беларус Пятро Маркелаў, які цяпер жыве ў Чэхіі, правёў акцыю ў мэблевай краме IKEA. Пасек дзьве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясьціў, што робіць гэта, бо пратэстуе супраць супрацоўніцтва швэдаў з уладамі Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2013-2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне пасьля таго, як тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.
Арцём Праскаловіч на мінулым тыдні стаў намесьнікам прадстаўніка Аб’яднанага кабінэту па транзыце ўлады Паўла Латушкі. Праскаловіч будзе адказваць за юрыдычныя пытаньні ў справе перасьледу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Падзеі дня 21 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Спыненьне расейскай агрэсіі важнае ня толькі для Ўкраіны, але і для сусьветнай бясьпекі, заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў выступленьні на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі франкамоўных краінаў 20 лістапада.
Працягваецца расьсьледаваньне таго, адкуль менавіта была выпушчаная ракета, якая ўзарвалася ў Польшчы, заявіў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі на прэс-канфэрэнцыі ў Фінляндыі.
На тэрыторыях Харкаўскай, Данецкай і Херсонскай абласьцей, вызваленых украінскімі вайскоўцамі, за апошнія два месяцы выявілі целы больш за 700 чалавек. Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Андрэй Косьцін.
Сама меней пяць чалавек загінулі, 18 атрымалі раненьні ў выніку страляніны ў начным клюбе для ЛГБТ у горадзе Каларада-Спрынгс, у ЗША.
Украіна ўпершыню адрэагавала на відэа, якое распаўсюдзілася ў інтэрнэце, зь меркаваным расстрэлам расейскіх ваеннапалонных. На форуме па бясьпецы ў канадзкім Галіфаксе віцэ-прэм’ер Украіны Вольга Стэфанішына заявіла, што ўлады краіны будуць расьсьледаваць падзею, якая трапіла на відэазапісы.
У Катары ў нядзелю пачаўся чэмпіянат сьвету па футболе. У першым матчы ў горадзе Эль-Хаўр сустрэліся зборная гаспадароў турніру і Эквадора.
На ўскрайку Бранска згарэў прытулак для бяздомных жывёлаў. Загінулі 50 катоў, дарослы сабака і шчаня. Супрацоўнікі МНС і паліцыі заключылі, што ўзгараньне не было выпадковым, асноўная вэрсія прычыны пажару — наўмысны падпал.
Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі заявіла аб больш чым дзесяці выбухах раёне Запароскай АЭС у суботу ўвечары і ў нядзелю раніцай.
Пагаварылі зь беларусамі пра тое, дзе яны цяпер набываюць адзеньне, што памянялася ў гэтай сфэры з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, увядзеньнем санкцый, сыходам некаторых крамаў і дызайнэраў адзеньня зь Беларусі.
Сёньня ў нас у гасьцях адна з самых актыўных дзяячак беларускай супольнасьці ў Літве. Паэтка, перакладніца, папулярызатарка беларускай літаратуры Ванда Марцінш душ Рэйш.
Андрэй два гады таму пераехаў зь Беларусі ў Ізраіль. На радзіме мужчына працаваў настаўнікам, але ў Ізраілі давялося кардынальна зьмяніць род дзейнасьці, цяпер ён пекар.
Ён агарадзіў мэблю стужкай, якую выкарыстоўваюць для дарожных работаў, разрубіў тумбачку сякерай і праз рупар па-ангельску абвясьціў, што робіць гэта, каб пратэставаць супраць супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі.
Загрузіць яшчэ