Ня толькі танкі Challenger. Ва Ўкраіне абнародавалі інфармацыю аб вайсковай дапамозе Вялікай Брытаніі

 Брытанскі танк Challenger 2, архіўнае фота
Брытанскі танк Challenger 2, архіўнае фота

У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны паведамілі, што Вялікая Брытанія ў пакеце вайсковай дапамогі перадала Ўкраіне разам з танкамі Challenger 2 вялікую колькасьць артылерыйскіх снарадаў і бранятэхнікі.

Кіраўнік офісу Андрэй Ярмак удакладніў, што ў пакет брытанскай дапамогі ўвайшлі 14 танкаў Challenger 2, 30 гармат AS90, 100 адзінак бранятэхнікі, уключаючы БТР «Бульдог», дзясяткі бесьпілётнікаў, 100 тысяч артылерыйскіх снарадаў, 100 удасканаленых ракет, а таксама запасныя часткі для падтрыманьня ўкраінскіх танкаў і браняваных машын.

16 студзеня агенцтва Bloomberg паведаміла, што хаўрусьнікі Ўкраіны паставілі больш за 4000 адзінак бронетэхнікі, артылерыйскіх гармат, самалётаў і іншых сыстэмаў узбраеньня, каб дапамагчы Кіеву змагацца з Расеяй, і цяпер найбольш магутныя чальцы NATO зьбіраюцца даць яшчэ больш зброі.

Пасьля некалькіх месяцаў сумненьняў Вялікая Брытанія заявіла, што дасьць Кіеву Challenger 2, адзін з самых магутных баявых танкаў краін NATO. Гэта адбылося ўсьлед за заявамі з боку Францыі, ЗША і Нямеччыны аб тым, што яны дадуць Кіеву баявыя машыны, і гэта ўзмацніла ціск на ўрады даць Украіне больш лепшых бронемашын альянсу.

​
XS
SM
MD
LG