Украіна шукае зброю па ўсім сьвеце, каб даць адпор Расеі. Bloomberg палічыла, што яна атрымала

Танк Challenger 2, які брытаснкі ўрад абяцаў Ўкраіне
Танк Challenger 2, які брытаснкі ўрад абяцаў Ўкраіне

Пасьля некалькіх месяцаў сумненьняў Вялікая Брытанія заявіла, што дасьць Кіеву адзін з самых магутных баявых танкаў НАТО.

Саюзьнікі Ўкраіны паставілі больш за 4000 адзінак бронетэхнікі, артылерыйскіх гармат, самалётаў і іншых сыстэмаў узбраеньня, каб дапамагчы Кіеву змагацца з Расеяй, і цяпер найбольш магутныя чальцы NATO зьбіраюцца даць яшчэ больш сьмяротнай зброі, паведамляе Bloomberg.

Пасьля некалькіх месяцаў сумненьняў Вялікая Брытанія заявіла, што дасьць Кіеву Challenger 2, адзін з самых магутных баявых танкаў краін NATO. Гэта адбылося ўсьлед за заявамі з боку Францыі, ЗША і Нямеччыны аб тым, што яны дадуць Кіеву баявыя машыны, і гэта ўзмацніла ціск на ўрады даць Украіне больш лепшых бронемашын альянсу.

Bloomberg сабрала зьвесткі аб некаторых асноўных сыстэмах, якія атрымала Ўкраіна Лічбы зьяўляюцца прыблізнымі, яны могуць ўключаць абяцаную, але пакуль не пастаўленую зброю:

Танкі

  • 410 танкаў савецкіх часоў, пастаўленых чальцамі NATO з былога камуністычнага блёку, уключаючы Польшчу, Чэхію і Славенію.
  • Вялікая Брытанія паабяцала адправіць Challenger 2 ва Ўкраіну, упершыню заходняя краіна перадасьць Украіне сучасныя асноўныя баявыя танкі для барацьбы з расейскімі войскамі. Газета Sun паведаміла, што 12 танкаў будуць адпраўленыя як мінімум дзьвюма партыямі, хаця ўрад Вялікай Брытаніі не пацьвердзіў іх колькасьці.
  • Польшча паабяцала стварыць «кампанію» баявых танкаў Leopard 2 нямецкай вытворчасьці, калі іншыя саюзьнікі па NATO возьмуць на сябе падобнае абавязаньне.

Супрацьпаветраныя сыстэмы

  • 37 нямецкіх самаходных танкаў Gepard.
  • Восем ракетных батарэй NASAMS вытворчасці ЗША.
  • Адна амэрыканская і адна нямецкая ракетныя батарэі Patriot.
  • Шэсць рэактыўных сыстэм «Страла-10Мс» з Чэхіі.
  • Шэсць Stormer HVM зь Вялікай Брытаніі.
  • Некалькі іншых зэнітна-ракетных сыстэм са Славакіі, Нямеччыны, Гішпаніі, Францыі і Польшчы.

Артылерыя

  • 300 гаўбіц на буксірах.
  • Зь іх больш за 210 155-мілімэтровых M777 і 72 105-мілімэтровыя гаўбіцы з ЗША.
  • Больш за 400 адзінак самаходнай артылерыі, зь іх 180 на заказ.
  • Зь іх больш за 20 155-мілімэтровых гаўбіц з Брытаніі і па 18 з Польшчы, Нямеччыны і ЗША.

У ЗША і Нямеччыне працягваюцца дыскусіі аб тым, ці могуць яны таксама адправіць асноўныя баявыя танкі. Прадстаўнікі заходніх абаронных органаў сустрэнуцца 20 студзеня на авіябазе Рамштайн у Нямеччыне, дзе яны, напэўна, абмяркуюць адпраўку дадатковых танкаў.

​
XS
SM
MD
LG