Урад Нямеччыны мае намер ухваліць пастаўкі Ўкраіне зэнітных самаходных установак Gepard са складу вытворцы, кампаніі Krauss-Maffei Wegmann (KWM). Пра гэта паведамляе Deutsch Welle. Сьцьвярджаецца, што прынцыповае рашэньне аб гэтым ужо прынятае, фармальна пра яго можа быць абвешчана сёньня.