Павал Знавец быў затрыманы ў сваёй кватэры 30 верасьня. Ад таго часу знаходзіцца на Акрэсьціна. Заўтра, праўдападобны, адбудзецца суд.
З тых расейскіх трубаправодаў, якія працавалі раней для эўрапейскага рынку, большасьць зачыненая калі не назаўжды, то надоўга.
Расказваем гісторыю беларускі Лізы Дзятко, якая вучылася ў Ганконгу, Лёндане, двух амэрыканскіх унівэрсытэтах, а цяпер працуе ў службе кібэрбясьпекі Google.
20 верасьня Аляксандар Лукашэнка сказаў, што раённыя газэты «павінны актыўна працаваць», бо ідзе «інфармацыйная вайна». Глядзім, пра што яны пішуць.
Яўгенія — ураджэнка Берасьця. У Турэччыну пераехала праз каханьне. Цяпер жыве ў невялічкім курортным горадзе Белек пад Антальляй. Для праекту «Новая зямля» Яўгенія расказала пра жыцьцё ў Турэччыне.
Некалькі сотняў чалавек фізычна і онлайн сабраліся на Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі, які праходзіць у літоўскім Коўне. Імпрэзу традыцыйна прымае ковенскі Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага.
Расказваем, зь якімі псыхічнымі дыягназамі ў Беларусі судзяць з палітычных прычын, якія падставы для гэтага знаходзяць і якія прысуды выносяць хворым людзям. Ёсьць і рэальныя тэрміны.
Пра гэта ўкраінскі прэзыдэнт заявіў па выніках пасяджэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Актор, блогер, музыка Аляксей Сапрыкін на пачатку жніўня пачаў запісваць іранічныя ролікі пра беларускую рэчаіснасьць. Днямі яго відэа пра праходжаньне беларускай мяжы дасягнула 1 мільёна 200 тысяч праглядаў.
Мабілізацыю ў Расеі абвясьцілі 21 верасьня, яна працягваецца ўжо больш за тыдзень. За гэты час з РФ тэрмінова выехалі каля 300 тысяч мужчын. Сярод іх ёсьць і беларусы з расейскімі пашпартамі. Адзін зь іх расказаў Свабодзе сваю гісторыю.
«Ён інтэлектуал, ведае мовы, разьбіраецца ў гісторыі, музыцы, краязнаўстве і ня толькі. Ён на тры галавы вышэйшы за тых, хто схапіў яго і кінуў у турму», — калегі і сябры журналіста Яўгена Меркіса падзяліліся з Свабодай фактамі пра яго.
Беларусы жывуць у Мелітопалі Запароскай вобласьці, а таксама ў вёсцы Гусарка Палогаўскага раёну, якую яны заснавалі 200 год таму ва ўкраінскім стэпе.
30 верасьня расейцы атакавалі гуманітарную калёну, якая рухалася на часова акупаваную тэрыторыю Запароскай вобласьці, каб забраць людзей і адвезьці дапамогу. Загінулі звыш 20 чалавек, дзясяткі параненых.
Пры гэтым з сайту зьнік тэкст жнівеньскай заявы, дзе пацьвярджалася што ў Беларусі ўсё ж знаходзяцца некалькі яе тэхнічных адмыслоўцаў, якія выконваюць «самыя неабходныя работы».
29 верасьня быў падпісаны акт аб увядзеньні ў эксплюатацыю — рамонт афіцыйна завершаны.
Шасьці фігурантам справы прысудзілі тэрміны ад 8,5 да 15 гадоў калёніі. Яны знаходзяцца пад вартай больш за год.
Мэр Мелітопаля Запароскай вобласьці Іван Фёдараў заявіў Свабодзе, што акупацыйныя ўлады зьбіралі галасы мясцовых жыхароў у падтрымку анэксіі Расеяй пры дапамозе сапраўднага тэрору.
У сьнежні ў Лёндане на акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі адбыўся інцыдэнт, у выніку якога пацярпеў супрацоўнік амбасады.
29 верасьня СМІ паведамілі, што сілавікі прыйшлі з ператрусам у холдынг, які займаецца пастаўкамі сельскагаспадарчай тэхнікі. Глядзім, што пра яго вядома.
27-28 верасьня ў Менску адбыўся чарговы «хапун» ад ГУБАЗіКу. Гледзячы на сьпісы затрыманых, людзей забіралі сем’ямі. Затрымалі Вольгу і Сяргея Ламанаў, таксама бацькоў Настасьсі Кізім, якія паехалі высьвятляць у міліцыю ейны лёс. Сяброўка сям’і Ламанаў расказвае, як адбывалася затрыманьне.
Загрузіць яшчэ